Вёска Бортнікі – адна са старэйшых паселішчаў раёна. Гісторыя сведчыць, што калісьці тут вядомы беларускі і польскі фалькларыст, археолаг, этнограф Міхал Федароўскі запісаў абрад вяселля. Праз шмат гадоў абрад быў узноўлены і паказаны на беларускім тэлебачанні ў праграме “Запрашаем на вячоркі”. У тыя далёкія гады, калі тут быў фалькларыст, вёска была вялікай і шматлюднай. Жыло тут больш як дзвесце жыхароў. І большасць з іх займалася пчалярствам. Гэта акрамя асноўных заняткаў – земляробства, жывёлагадоўлі і іншых спраў, якіх хапае на сяле. Читать далее