banner

Спачатку інструктаж

10 Февраля’19
1046
Каля мемарыяльнага комплексу «Асілак» вартавыя парадку перад заступленнем на службу правялі сумесны інструктаж. 



Тут сабраліся нарады РАУС, ДАІ, аховы. Праведзена праверка экіпіроўкі і абмундзіравання, дакументаў, а таксама ведаў нарматыўна-прававых актаў, якія рэгламентуюць дзейнасць супрацоўнікаў міліцыі пры ахове грамадскага парадку. Да супрацоўнікаў міліцыі даведзена інфармацыя аб аператыўнай абстаноўцы, здарэннях, якія адбыліся за апошні тыдзень і за мінулыя суткі. «Падраздзяленні да нясення службы гатовыя!» – дакладзена начальніку аддзялення аховы правапарадку і прафілактыкі Дзянісу Паўлючэні, і нарады накіраваліся на выкананне пастаўленых задач. 

Такія сумесныя інструктажы праводзяцца штоквартальна для праверкі гатоўнасці падраздзяленняў правапарадку да нясення службы.

Марына ЯНЮК

Предыдущая статья

Ремонт, тротуары и освещение...
Похожие новости