banner
Сімвал Слоніма і свята. Талісманам рэспубліканскага свята “Дзень беларускага пісьменства” ў Слоніме стане львяня з прыгожым беларускім імем Лявон
14:40 08 Августа’19
258
Ужо ў бліжэйшы час львяня ўвасобіцца ў самых розных варыянтах, распавядае “Гродзенская праўда”.



Яшчэ увесну ў раёне абвясцілі конкурс талісманаў і слоганаў свята, удзел у якім прынялі асобныя аўтары і калектывы. Паступіла шмат цікавых прапаноў. У выніку слоганам стане выраз “ЛІТАРАльна наш Слонім” у розных варыяцыях: “ЛІТАРАльна наша свята”, “ЛІТАРАльна наша мова” і гэтык далей. Яго абыграюць на самых розных пляцоўках. Аўтар слогана – галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі Слонімскага райвыканкама Наталля Ганчарук.

Калі казаць пра талісманы Дня беларускага пісьменства, фаварытамі былі два – львяня і слон. Здавалася б, жывёлы для Беларусі не характэрныя. Слон меўся абыграць назву горада – Слонім. Праўда, паходзіць яна не ад жывёлы, таму журы аддало перавагу льву.



Цар звяроў куды больш звязаны са Слонімам. Гэты талісман прапанаваў калектыў яслей-сада №14 горада Слоніма.

Калі задалася пытаннем, што магло б быць сімвалам нашага горада, адразу прыйшоў у галаву леў. Менавіта ён намаляваны на гербе Слоніма, – распавяла аўтар ідэі, справавод садка Алёна Лойка. – Але хацела не проста паўтарыць тое, што ўжо ёсць, а нейкім чынам звязаць яго з Днём пісьменства. Таму вырашыла дадаць кнігу, як галоўны сімвал свята, і карону.

Талісман Лявон адсылае адразу і да гісторыі горада. Герб са львом, які трымае стралу (фрагмент герба “Ліс” роду Сапег), быў зацверджаны яшчэ ў 1591 годзе. І паказвае ён на тое, што горад належаў Льву Сапеге.


— Да свята будуць пашыты роставыя лялькі Лявона, іх плануецца тры. Яны будуць запрашаць гасцей на падворкі, гуляць з дзецьмі, з імі можна будзе сфатаграфавацца… Адным словам, яны дакладна дададуць яркіх фарбаў Дню пісьменства, – адзначыла намеснік старшыні Слонімскага райвыканкама Тэрэса Юшкевіч. – Да таго ж, выява талісмана свята ў Слоніме нароўні з агульным лагатыпам Дня беларускага пісьменства будзе вакарыстоўвацца на рэкламнай прадукцыі. З’явіцца ён і на сувенірах.

Матэрыял Таццяны Мастоўскай

Предыдущая статья

Замок с живым уголком и фальшкамином
Комментарии 0

Ваше имя

Комментарии