banner

«Алiр» чакае сваіх пакупнікоў

25 Февраля’19
2573
У пачатку лютага ў будынку рэдакцыі «Cвiслацкай газеты» пачала працаваць крама абутку «Алiр».



У нашым горадзе шмат месцаў, дзе можна купіць абутак, але спецыялізаванай крамы няма. Таму ўзнікла ідэя яе адкрыць, каб гараджане і госці раённага цэнтра змаглі набыць абутак у адным месцы. Мару ўдалося ажыццявіць дзякуючы падтрымцы мужа Аляксандра, – расказвае гаспадыня крамы Ірына Лашкевіч.

Перш чым заняцца бізнесам у гэтай сферы, Ірына вывучыла прадукцыю розных вытворцаў. Таму зараз яна можа даць кансультацыю пакупнікам, пазнаёміць з навінкамі абутковай прамысловасці. 

На дадзены момант у гандлёвай кропцы каля 150 мадэляў. Большую частку асартыменту складаюць замежныя брэнды. За вытанчанасць адказвае Emi Romani. Пад гэтай назвай шыюць толькі жаночы абутак, вырабляюць яго ў суседняй Польшчы. Дадзеная марка – гэта сапраўдная філасофія абутку для жанчын. У наяўнасці і сумкі ад гэтага вытворцы, якія з’яўляюцца немалаважным штрыхом у стварэнні жаночага вобраза.



Не менш цікавыя вырабы прапануе турэцкi брэнд La Pinta. Гэта адзін з лідараў па імпарту жаночага абутку ў краіны СНД. Лiнейку паўсядзённага і вельмі камфортнага абутку запаўняе фабрыка «Альфа» з Украіны з брэндамі Kadar і Corso Vita. Камфортную лінейку дапаўняе брэнд Inblu – сумесная італьянска-ўкраінская вытворчасць: артапедычны абутак, які адрозніваецца лёгкай вагой і добрай падгонкай. 

Айчынная прадукцыя прадстаўлена «Белвест» (мужчынская і жаночая лінейкі на ўсе выпадкі жыцця) і Лідскай абутковай фабрыкай (хатні абутак з выкарыстаннем ільну, ну і, вядома, легендарныя лідскія кеды). Ёсць таксама прадукцыя фабрык Mida і Olteya з Украіны. У хуткім часе з’явіцца абутак для мужчын Kompol і Lavaggio з Польшчы. 

З моманту адкрыцця ў нас праводзіліся 3 акцыі, шмат новых запланавана. На дадзены момант дзейнічаюць зніжкі на ўвесь зімовы і восеньскі асартымент (10%), а таксама 3% – для нашых падпісчыкаў у Інстаграм і Аднакласнікі. Там, дарэчы, можна пазнаёміцца з 90% (па новых паступленнях 100%) нашага тавару. Праз сеткі можна задаваць пытанні наконт мадэляў, якія вам спадабаліся, – працягвае размову Ірына. – Наш дэвіз: «Толькі наперад». Вядома, мы толькі распачынаем нашу справу і трэба будзе прыкласці шмат намаганняў, каб знайсці свайго пакупніка. На нашых сціплых 14,5 квадратных метра мы плануем мець не менш 200 мадэляў абутку. Напрыклад, толькі мужчынскіх класічных туфляў запланавана каля 30 мадэляў. У наступным месяцы амаль кожны тыдзень будуць новыя завозы, з пачатку сакавіка з’явіцца тавар летняга асартыменту. 

Что датычыцца цэнавога кампанента, то мы прытрымліваемся невялікіх нацэнак. Вы лёгка зможаце знайсці і параўнаць кошт на нашу прадукцыю ў інтэрнэце, таму што большасць яе ёсць у адкрытым доступе. Для параўнання, класічныя туфлі ад «Белвест» каштуюць 95 рублёў, жаночыя красоўкі Kadar і Mida – 70 рублёў. Гэта ўлічваючы тое, што ўсе мадэлі зроблены з натуральных матэрыялаў. 

Увогуле, таварная лінейка распрацавана так, каб кожны змог набыць абутак на розны выпадак, густ і кашалёк. Нязменнае толькі адно – гэта гарантыя на ўсю прадукцыю на 30 дзён, добрая якасць і наша імкненне дапамагчы вам падабраць тую самую пару.
Запрашаем у нашу краму!

Крама «Алiр» адкрыта шэсць дзён у тыдзень, акрамя панядзелка: у буднія дні – з 10:00 да 18:00 (перапынак з 14:00 да 15:00); у суботу і нядзелю – з 10:00 да 14:00.

Людміла БАЛЫШ.
Фота аўтара.

Предыдущая статья

Каб не патрапіць у базу дадзеных, паспяшайцеся!