banner

Пажарны – аўтамэн

11 Июня’17
1249

Пажарны – аўтамэн

 

Сяргей Барэль са Свіслачы стаў пераможцам занальнага конкурсу «Аўтамэн-2017», што быў арганізаваны ГА БРСМ і праходзіў у Мастах.

 

Удзельнікамі конкурсу былі прадстаўнікі Вялікай Бераставіцы, Свіслачы і Мастоў. Яны дэманстравалі практычныя навыкі ваджэння, здавалі экзамен на веданне Правілаў дарожнага руху, прэзентавалі новы дарожны знак, які, на іх думку, неабходны на нашых дарогах. Па выніках гэтых конкурсных спаборніцтваў свіслачанін, які, дарэчы, працуе пажарным у Свіслацкім РАНС, стаў лепшым.


Перамога на рэгіянальным этапе дала ўдзельніку са Свіслачы пуцёўку на абласны конкурс, які склаўся для Сяргея менш удала: у яго – чацвёртае месца.

 

Наталля ТУРКО.

Предыдущая статья

Ровесница Римского-Корсакова