banner
Пажар у лазні
00:00 12 Февраля’19
439


12 лютага глыбокай ноччу на цэнтр аператыўнага ўпраўлення Свіслацкага раённага аддзела па НС паступіла паведамленне аб пажары драўлянай лазні на тэрыторыі прыватнага домаўладання ў аг. Новы Двор.

Першым пажар заўважыў сусед, які патэлефанаваў у службу выратавання і разбудзіў гаспадароў. Да месца здарэння прыбылі чатыры падраздзяленні ратавальнікаў, яны ліквідавалі ачаг пажару ў засягнутых памерах. Агнём пашкоджаны дах, перакрыццё і маёмасць у памяшканні лазні. Па факце пажару праводзіцца праверка, высвятляецца сапраўдная прычына ўзгарання. Ратавальнікі-пажарныя мяркуюць, што гэта магло быць кароткае замыканне электрычнай праводкі.


Дарэчы, з мэтай папярэджання пажараў і гібелі ад іх людзей з 1 па 28 лютага ў рэспубліцы праходзіць акцыя “Бяспека – у кожны дом!". Аб выпадках парушэнняў правілаў пажарнай бяспекі можна паведамляць па тэлефонах «101» альбо «112».

Алена КЕДЗІК.

Фота РАНС.


Предыдущая статья

В Беларуси отменяется дифференцированная плата за некоторые ЖКУ
Комментарии 0

Ваше имя

Комментарии