banner

Знаўцы ваеннай гісторыі

02 Апреля’20
1344


У канцы сакавіка былі падведзены вынікі раённага этапа абласной віктарыны “Гэты дзень мы набліжалі як маглі”, у якім прынялі ўдзел навучэнцы з дзесяці ўстаноў адукацыі раёна.

Арганізацыйны камітэт конкурса ў складзе педагагічных работнікаў раённага цэнтра турызму і краязнаўства, метадыстаў аддзела адукацыі райвыканкама, прадстаўнікоў РК ГА БРСМ, раённага савета ветэранаў адзначыў высокі ўзровень прадстаўленых работ. Вучні ў творчым тандэме са сваімі настаўнікамі прадэманстравалі не толькі ўменні працаваць з рознымі крыніцамі літаратуры, падмацоўваючы гістарычныя факты канкрэтнымі лічбамі, але ярка і відовішчна афармляць вынікі сумеснай працы. 

Пераможцамі раённага этапа сталі прадстаўніцы другой гарадской школы Яна Кот (кіраўнік Аляксандр Пясецкі) і гімназіі № 1 імя К. Каліноўскага г. Свіслачы Ангеліна Балюк (кіраўнік Эла Котусева).
Дыпломамі другой ступені ўзнагароджаны Анастасія Воранава з Вердаміцкага ДС СШ (кіраўнік Уладзімір Талканіца) і Аляксандра Шчарбак з Дварчанскага ДС БШ (кіраўнік Святлана Маер).

Замкнулі тройку прызёраў Ілля Лысевіч з Навадворскай СШ (кіраўнік Павел Яблыкаў) і Мікіта Лаўрыновіч з СШ № 2 імя М. П. Масонава г. Свіслачы (кіраўнік Ірына Малафей). Дыпломамі ўдзельнікаў конкурсу ўзнагароджаны Крысціна Барэль, Алена Халаловіч, Яна Шыманчук, Юрый Дзямянчык, Андрэй Леванчук, Жанна Жалоба, Кірыл Шыманчук. Работы пераможцаў адпраўлены для ўдзелу ў абласным этапе віктарыны.                                         
                                               
Уладзімір МІХАЛЬЧЫК
Фота аўтара

Предыдущая статья

Сляды вайны ў лёсе землякоў