Улiчваючы слаўныя лiтаратурныя традыцыi, у Слонiме свята пiсьменства вырашылi адзначыць з асаблiвым размахам. Праграма складзена такiм чынам, каб было цiкава i дарослым, i дзецям. Арганiзатары падрыхтавалi для яго ўдзельнiкаў мноства сюрпрызаў. У рэжыме нон-стоп жыхароў i гасцей горада знаёмяць з беларускай культурай шматлiкiя творчыя калектывы. Артысты падрыхтавалi канцэртныя праграмы, а лiтаратары – шматлiкiя тэматычныя мерапрыемствы и аўтограф-сесии.
На працягу гэтага щик-эндау горадзе працуе мноства святочных пляцовак, якiя прасякнуты тэматыкай асветнiцтва i лiтаратуры. Самай маштабнай стала пляцоўка фестывалю кнiгi i прэсы, на якой кожны наведвальнiк, ад малога да старога, можа знайсцi патрэбную, цiкавую i карысную для сябе лiтаратуру. На цэнтральнай плошчы па вулiцы Чырвонаармейскай размясцiлiся павiльёны «Кнiгi I прэса Рэспублiкi Беларусь», «Друкарскi двор XVI стагоддзя», «Слова пiсьменнiка» ,праекты «Кнiгi-пераможцы Нацыянальнага i Мiжнароднага конкурсаў «Мастацтва кнiгi», «Кнiгi, прысвечаныя 75-годдзю вызвалення Беларусi ад нямецка-фашысцкiх захопнiкаў», «Кнiгi, прысвечаныя Году малой радзiмы» I iнш. Ужо ў першыя гадзiны працы фестывалю на пляцоўку прыходзiлi наведвальнiкi.
Многа людзей сабралася ля «Друкарскага двара», дзе аўтар праекта «У пошуках страчанага» Уладзiмiр Лiхадзедаў i яго памошнiкi знаёмiлi з друкарскiмi станкамi мiнулага, з тым, як у часы Францыска Скарыны выраблялася папера, друкавалася кнiга. Кожны жадаючы мог аддрукаваць на старажытным друкарскiм станку старонку Бiблii. Але и гэта яшчэ быщ не найвялиушы сюрпрыз для гасцей. Спецыяльна для свята беларускага пiсьменства аўтар праекта вырабiў фiгуру зубра з дэталяў друкарскага станка.
— Мы усёй сям’ёй паспелi пахадзiць па розных павiльёнах, —— дзелiцца уражаннямi жыхар Слонiма Дзянiс. – Выбар кнiг вельмi ўразiў – прадстаўлена лiтаратура на любы густ, для любога ўзросту. Уразiлi таксама фотавыстаўка ў аддзеле рамёстваў i традыцыйнай культуры, «Друкарскi двор» (мая дачка паспрабавала аддрукаваць старонку Бiблii). Думаю, за два днi фестывалю кнiгi i прэсы прыемных уражанняў у нас стане яшчэ больш.
Мы таксама вырашылi наведаць фотавыставу у аддзеле рамёстваў. На ёй былi прадстаўлены работы фотамастака з Мiнска Уладзiслава Цыдзiка. Уладзiслаў Станiслававiч прайшоу доўгi працоўны шлях. Быў галоўным аграномам калгаса, працаваў у Мiнiстэрстве сельскай гаспадаркi i харчавання, быў дэпутатам Палаты прадстаунiкоў. З’яуляецца таксама бронзавым прызёрам чэмпіянату СССР па прыжках у вышыню. Але ж натхненне знайшло творцу щ фотавобразах. Фотаработы Уладзiслава Цыдзiка, якi за сваё жыццё пабываў у многiх кутках нашай краiны, прысвечаны галоўным чынам прыродзе i архiтэктуры Беларусi, яе людзям. Дарэчы, у адным з гэтых фотаальбомаў ёсць i фотаздымки ансамбля «Лiдчанка» Палаца культуры горада Лiды.
– Цудоуна, што у Беларусi кожны год праводзiцца свята беларускага пiсьменства,– лiчыць Уладзiслаў Станiслававiч. – Такiя святы даюць жыхарам гарадоў, дзе яны праводзяццца, мноства станоўчых эмоцый, а самi гарады становяцца яшчэ больш добраўпарадкаванымi i прыгожымi.
Матэрыял Аляксандра МАЦУЛЕВIЧА
Фота: lidanews.by