banner

Спаборнічала дапрызыўная моладзь Свіслаччыны.

17 Октября’12
1933
 6 кастрычніка на базе другой гарадской школы прайшла раённая спартакіяда па летнім шматбор’і комплекса "Абаронца Айчыны” сярод дапрызыўной моладзі. У спартакіядзе прымалі ўдзел зборныя каманды школьнікаў устаноў адукацыі раёна. Спаборніцтвы праводзіліся ў дзвюх узроставых групах: юнакі з 14 да 15 гадоў і з 16 да 17.
Лепшымі ў першай узроставай групе сталі Мікіта Данільчык (Грынкаўскі ДС СШ), Дзмітрый Барэль (Дабравольскі ДС СШ) і Уладзімір Салагубік  (Грынкаўскі ДС СШ).
У другой узроставай групе вызначыліся Аляксей Васіленка (Дабравольскі ДС СШ), Алег Янушкевіч (Дабравольскі ДС СШ) і Максім Грыц (Ханявіцкая СШ). У камандным заліку першага месца ўдастоены Дабравольскі ДС СШ, другога – Грынкаўскі ДС СШ і трэцяга – СШ № 2 г. Свіслач. 

Предыдущая статья

Дзяўчаты-валейбалісткі ў прызёрах.