banner

Лепшая вядучая жыве ў нашым раёне

07 Апреля’08
2008
      На абласным конкурсе “Маладыя таленты Гродзеншчыны-2008” шасцікласніца СШ № 2 імя. М. Масонава г. Свіслач Марына Клімчук атрымала чарговую перамогу. Яна паспяхова прайшла адборачны тур і  дастойна выступіла ў сярэдняй узроставай групе (было больш за 100 удзельнікаў) у намінацыі “Вядучая”, заваяваўшы Грамату лаўрэата I  ступені.
      Сваю “візітку” Марынка прадставіла на беларускай мове. Яна расказала пра сябе і дарагую сэрцу Свіслач, а таксама пра Белавежскую пушчу і асобу К. Каліноўскага. Рыхтавала дзяўчынку вядучы спецыяліст раённага метадычнага цэнтра А. І. Адашчык.
Святлана КАВАЛЬЧУК.

Предыдущая статья

Церковь — это каждый из нас