banner

Начныя прагулкі дзяцей без дарослых – пад забаронай

06 Сентября’12
1849

Начныя  прагулкі  дзяцей без дарослых – пад забаронай

 5 верасня ўступіла ў сілу пастанова Саўміна нумар 772 ад 22 жніўня, згодна з якой асобам, якія не дасягнулі 16 гадоў, забараняецца знаходзіцца на вуліцы з 23.00 да 6.00 без суправаджэння дарослых.
У МУС Беларусі лічаць, што гэта абмежаванне з'яўляецца ахоўнай мерай, а не каменданцкай гадзінай. "Дзіця можа знаходзіцца па-за домам у позні час, але з паўналетнімі (бацькамі, дарослымі братамі або сёстрамі, знаёмымі). Галоўнае, каб бацькі ведалі, дзе і з кім знаходзяцца іх дзеці", - растлумачылі ў МУС. Такія меры дапамогуць абараніць дзяцей ад злачынных замахаў і зменшыць колькасць непаўналетніх, уцягнутых ва ўчыненне злачынстваў, паколькі падлеткі ў гэтым узросце найбольш падпадаюць пад дрэнны ўплыў.
Міліцыянер не будзе праводзіць затрыманне непаўналетніх у прывычным сэнсе гэтага слова. Супрацоўнік АУС будзе толькі суправаджаць малалетняга, паколькі правапарушэнне ў такіх выпадках дапускаюць бацькі. І менавіта ў дачыненні да іх будуць складацца пратаколы. "Пры сустрэчы непаўналетняга ў позні час на вуліцы супрацоўнік органаў унутраных спраў высветліць яго асобу і ўзрост. Бацькам пазвоняць, высветляць прычыну, па якой дзіця адно на вуліцы. Бацькі змогуць прыехаць на працягу 3 гадзін. У адваротным выпадку (напрыклад, месцазнаходжанне бацькоў не ўстанавілі, яны знаходзяцца ў стане ап'янення) дзiця даставяць у сацыяльна-педагагічны прытулак", - расказалі ў МУС. Забраць дзіця можа па даручэнню бацькоў любы дарослы. Міліцыянер пазвоніць бацькам, высветліць магчымасць прыехаць за дзіцем.
Дарослым, адказным за знаходжанне дзіцяці без нагляду ў позні час, у адпаведнасці з арт.17.13 КоАП Беларусі (невыкананне абавязкаў па суправаджэнню ці забеспячэнню суправаджэння непаўналетняга ў начны час па-за жыллём), пагражае або папярэджанне, або штраф да дзвюх базавых велічынь (адна базавая складае Br100 тыс.). За паўторнае на працягу года парушэнне - ад дзвюх да пяці базавых. Складаць адміністрацыйныя пратаколы будуць супрацоўнікі міліцыі. Разгляд спраў аб названых правапарушэннях аднесены да кампетэнцыі камісій па справах непаўналетніх.
Паводле інфармацыі МУС, толькі за першае паўгоддзе гэтага года ў Беларусі ахвярамі злачынстваў сталі амаль 2 тыс. непаўналетніх. Каля 40 працэнтаў злачынстваў, учыненых дзецьмі ва ўзросце да 18 гадоў, адбыліся ў позні вячэрні і начны час.

БелТА.

 

Предыдущая статья

В прошлом – люди на болоте, ныне – жители агрогородка