banner

Праз тэатр да роднай мовы

09 Января’19
3528
Сертыфікатам удзельніка абласнога фестывалю педагагічных работнікаў устаноў дашкольнай адукацыі «Дашкольная адукацыя: інвестыцыі ў будучыню» адзначана выхавальнік рознаўзроставай групы інтэграванага навучання і выхавання Дабравольскага ДС СШ Алена Каліноўская.



Фестываль арганізаваны галоўным упраўленнем адукацыі Гродзенскага аблвыканкама сумесна з ДУА «Гродзенскі абласны інстытут развіцця адукацыі». Мэтай яго з’яўляецца садзейнічанне павышэнню прафесійнага майстэрства і развіццю творчага патэнцыялу педагагічных работнікаў устаноў дашкольнай адукацыі.

Алена Аляксандраўна на інтэрактыўнай выставе «Кірмаш педагагічных ідэй» прэзентавала свой праект «Праз тэатр да роднай мовы», які спрыяе далучэнню дзяцей дашкольнага ўзросту да беларускай мовы праз тэатралізаваную дзейнасць. Прадстаўлены праект спалучае сродкі і спосабы развіцця творчых і маўленчых здольнасцей выхаванцаў.

На арганізацыйным этапе дзейнасць выхавальніка была накіравана на стварэнне прадметна-развіваючага асяроддзя і тэатралізаванага гуртка, матэрыялаў для арганізацыі тэатралізаванага кутка.

Куток у групе прадстаўлены абсталяваннем для разыгравання сцэнак і спектакляў: наборы лялек, шырмы для лялечнага тэатра, касцюмы, маскі, тэатральныя атрыбуты. Таксама створаны розныя віды тэатраў: лялечны, лапатак, пальчыкавы, на прышчэпках.



У рамках праекта сістэматызаваны метадычны і практычны матэрыялы па вывучаемай тэме, распрацаваны кансультацыі для бацькоў, створана картатэка тэатралізаванных гульняў, эцюдаў і практыкаванняў, накіраваных на развіццё беларускага маўлення і навыкаў тэатралізаванай дзейнасці, арганізавана выстава відаў тэатра. Усе вынікі працы змешчаны на спецыяльным стэндзе ў выглядзе беларускай хаткі, у іх адлюстравана дзейнасць педагогаў і выхаванцаў у дадзеным накірунку. На ім таксама можна знайсці выявы герояў беларускіх казак, сцэнарыі драматызацый казак, казкі Дзеда-Барадзеда, звесткі пра віды тэатраў.

Актыўны ўдзел у стварэнні тэатральнай атрыбутыкі прынялі выхаванцы і іх бацькі. Так, быў прыдуманы і зроблены сваімі рукамі казачны герой Дзед-Барадзед.
Алена Аляксандраўна ўпэўнена, што рэалізацыя творчага праекта будзе садзейнічаць павышэнню якасці адукацыйнага працэсу, трывалым ведам дашкольнікаў па засваенню роднай мовы. 

Сняжана ЖУРНЕВІЧ.   
Фота аўтара.

Предыдущая статья

Чтобы сыты были пичужки, мы подарим им кормушки