banner

Праект “СГ” да Году народнага адзінства: Роднае Народнае. Тры лёсы адной вайны

20 Июня’21
390
Летась мы адзначалі 75-годдзе Вялікай Перамогі. 2021-ы – таксама асаблівы. Ён пазначаны 80-й гадавінай пачатку вайны з нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Гэтыя даты аб’ядноўваюць ветэранаў, што змагаліся з фашызмам і атрымалі такую доўгачаканую перамогу. Яны чысцілі ад фашысцкіх крыжоў наша неба, пазбаўлялі ад нахабных ботаў нашу зямлю, не давалі ворагу адчуць сябе гаспадаром на акупаванай тэрыторыі, пасылаючы «гарачае прывітанне» з партызанскіх зямлянак і камсамольскага падполля. Незабыўныя старонкі гісторыі яднаюць і патомкаў, для якіх мужнасць, стойкасць, адказнасць, любоў да Радзімы дзядоў і прадзедаў – гэта прыклад сапраўднага патрыятызму. Так, сёння спрабуюць перапісаць гісторыю Вялікай Айчыннай вайны, але подзвіг продкаў, гістарычная праўда тых падзей для нас непарушныя, заўсёды застануцца ў нашых сэрцах, у нашай памяці.
Чым далей адыходзяць у гісторыю 40-я, тым больш выразным становіцца іх гістарычнае значэнне. І тым большая цікавасць да іх. Пачуцці, эмоцыі, жыццёвыя перажыванні, успаміны ўдзельнікаў тых суровых падзей – шмат цікавага захоўваецца сёння ў Свіслацкім гісторыка-краязнаўчым музеі. Кожным разам, звяртаючыся сюды, адкрываеш для сябе нешта новае. Вось вам аб нечым гавораць імёны Аляксандр Жураўлёў, Рыгор Варонка, Мікалай Паўлючэнка? «Тры цікавыя лёсы адной вайны», – інтрыгуе галоўны захавальнік фондаў музея Вольга Трахімік і пачынае расказваць…

Жураўлёў у небе

68tnuT3nJsI.jpgУ 1940 годзе ў нашым раёне паміж вёскамі Ганчары, Стокі, Краснае пачынаў будавацца буйны аэрадром. Да пачатку вайны ён не быў скончаны. Ужо ў 1944-м, пасля вызвалення Свіслачы, савецкія самалёты адсюль наносілі смелыя ўдары па фашысцкім войскам, што адступалі ў накірунку Беластока. Пра гэта ўспамінаў былы камандзір 129-га авіяпалка, потым маёр запасу Аляксандр Жураўлёў. Вайну ён сустрэў у складзе 126-га знішчальнага авіяцыйнага палка. У першыя гадзіны Вялікай Айчыннай быў цяжка паранены пры абароне аэрадрома ў раёне г. Беластока, дзе базіравалася іх авіяцыйная знішчальная часць. Пасля лячэння ў шпіталі прайшоў баявы шлях ад Сталінграда да Берліна. Узнагароджаны двума ордэнамі Баявога Чырвонага Сцяга і шасцю медалямі. Пасля вайны жыў у Маскве.

Лёс двойчы закідваў Аляксандра Мацвеевіча, ураджэнца Разані, у наш край. У 1941-м ён праходзіў службу на палявым аэрадроме каля горада Бельска і ўдзельнічаў у першых баях з агрэсарам. Летам 1944-га зноў вярнуўся на нашу зямлю. Лётчык сістэматычна вёў ваенны дзённік, у якім адзначаў найважнейшыя падзеі свайго франтавога жыцця. Вось вытрымкі з яго запісаў:

«14 июля 1944 года. Города Слоним и Волковыск – наши. Приближаемся к Белостоку.
16 июля. Гродно в наших руках.

19 июля. Прилетели в район Свислочи (она освобождена 17 июля). Аэродром плохой, песчаный, портятся двигатели, работать тяжело, люди еле стоят на ногах. Жить негде.

23 июля. Наша дивизия истребителей патрулирует район Белостока. Сегодня заместитель эскадрильи 159-го авиаполка, ст. лейтенант Афоненко четверкой истребителей «Ла-5» охранял наши войска, наступающие на Белосток. На высоте 300 метров над землей его группа встретила четыре «Фоке-Вульф-190». Враг, разделившись на две пары, намеревался атаковать наши истребители. Но наши летчики заранее разгадали этот замысел и, используя преимущество в высоте, сами перешли в атаку.
24 июля. Летчики-истребители зорко несут свою вахту. В районе Белостока группу наших штурмовиков атаковали вражеские истребители. Ведущий четверки наших истребителей младший лейтенант Петя Соболев первым заметил «мессершмитты».

– Вася! Крый, атакую! – передал он по радио младшему лейтенанту Шихову и нырнул в атаку… В тот же момент огонь пулемета Соболева, пронзив воздух тонкими точками, зацепился в стальном теле «мессера». Он вздрогнул, как бы с перепугу, перевалился на крыло и, опустив острый нос, пошел к земле, блеща на солнце желтыми крестами.

– Молодчина, Петя! – кричал по радио Вася Шихов. – Фашист на тот свет потопал!

26 июля. Голубое, почти безоблачное небо радует сердце летчика. Сегодня решающий удар по войскам противника в районе Белостока.

27 июля. Ура! Белосток взят!

29 июля. Перебазируемся на аэродром в Гродно. Он находится в лесистой местности. Самолеты мы замаскировали под цвет леса. Сверху ничего не видно.

Так с 19 по 29 июля на протяжении 10 дней с аэродрома, что на свислочской земле, наши летчики громили врага на подступах к Белостоку».

Маленькi герой

lVdusI2KFcM.jpgУ 1981 годзе ў рэспубліканскім выдавецтве «Юнацтва» выйшла кніга журналіста Івана Граблеўскага «Юные герои Гродненщины». У кнігу ўвайшлі нарысы аб юных падпольшчыках, сувязных і партызанах, якія разам з дарослымі актыўна змагаліся супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў на тэрыторыі вобласці. Сярод 84 герояў кнігі – ураджэнец Свіслацкага раёна Рыгор Аляксеевіч Варонка. Тады проста Грыша.
У пачатку вайны пад апекай хлопчыка было некалькі чырвонаармейцаў, уцекачоў з нямецкага палону. Грыша дапамог ім выкапаць у лесе зямлянку, насіў ежу, аберагаў ад нечаканых сустрэч. Ён стаў сувязным невялікай пакуль партызанскай групы.

Асабліва пасябраваў са старэйшым лейтэнантам Аляксеем Салаўёвым і Віктарам Волкавым, які ў жніўні 1941-га ўцёк з нямецкага лагера ў Мінску. Пазней Віктар Васільевіч узначаліў партызанскую групу, якая пачала рэгулярныя акцыі супраць акупантаў: знішчала сувязь на шашы, разбурала чыгуначнае палатно, падпальвала нарыхтаваныя для вывазу ў Германію лесаматэрыялы. Баявыя дзеянні актывізаваліся ў 1943 годзе... Грыша дапамагаў партызанам у разведцы, ажыццяўляў сувязь паміж групамі.

Немцы не раз спрабавалі расправіцца з партызанамі. Неяк зімой група Волкава пасля шматдзённага пераходу размясцілася на адпачынак у вёсцы Малыя Грынкі. Даведаўшыся пра гэта, карнікі накіравалі туды са Свіслачы васямнаццаць падводаў з аўтаматчыкамі. На падыходзе да вёскі нямецкі абоз засеў у глыбокім снезе. Грыша выклікаўся папярэдзіць народных мсціўцаў аб аблаве.

Урывак з кнігі:

«Не успела группа уйти, как в деревне появились каратели. Они обыскали все дома, сараи, подвалы, но напрасно – партизан и след простыл. Гитлеровцы бесновались: кто же успел их опередить? Так бы это и осталось тайной для врага, если бы не выглянула из-за туч луна. В бледном свете, заливавшем поля, четко виднелась на снегу свежая лыжня. Здесь немцы и сделали засаду.

Гриша возвращался домой.

– Хальт!

Яркие лучи нескольких фонарей ослепили его. Фашисты скрутили руки мальчишке и тут же, в поле, учинили ему допрос.

– Ты предупредил партизан! Куда они девались? – допытывался офицер.

– Я не знаю никаких партизан.

Сильный удар по лицу опрокинул мальчишку в снег. Загудело в голове, что-то липкое залепило глаза, теплая струя потекла за воротник.

– Куда ушли бандиты?

Удары сыпались со всех сторон. Озверелые гитлеровцы вымещали на мальчике свою злобу.

– Где партизаны?

Гриша уже не воспринимал боль, в меркнувшем сознании билась мысль: «Не скажу! Я не предатель!»
От удара кулаком по уху Грише показалось, что рядом взорвалась бомба. И тут же все звуки пропали, наступила тишина. Лишь по движению губ немцев он видел: допрос продолжается. Его лежащего топтали сапогами, били прикладом.

– Эр ист тодт… (Он мертв…) – деловито констатировал офицер, и солдаты удалились, оставив на снегу худенькое коченеющее тело».

Але хлопчык быў яшчэ жывы. Холад прывёў яго да прытомнасці. Ісці не змог, паўзком дабіраўся дадому. Яго напаўжывога падабраў бацька і прынёс у хату. Аляксей Вікенцьевіч шмат разоў вазіў сына да лекараў. Грыша паправіўся, але вярнуць яму слых так і не змаглі.

...На Мінскім трактарным заводзе добра ведалі слесара Рыгора Варонку. Але не многім з яго таварышаў было вядома, што Рыгор Аляксеевіч, былы сувязны атрада імя А. В. Суворава партызанскай брыгады «Савецкая Беларусь», у гады Вялікай Айчыннай вайны выратаваў ад гібелі партызанскую групу.

Справа гонару

У 1937 годзе партыя кінула кліч «Камсамольцы – у артылерыю!». І Мікалай Паўлючэнка паступіў у Кіеўскае артылерыйскае вучылішча. Калі пачалася вайна, полк, у якім служыў Мікалай Паўлавіч, па баявой трывозе ўступіў у бой. Хоць ​​усе перавагі былі на баку ворага, ваявалі па-геройску. Артылерыст бачыў смерць многіх таварышаў. Але тыя, хто быў жывы, не адступалі. Нягледзячы на ​​супраціўленне, часць апынулася ў акружэнні. Што рабіць? Сцяг палка – на полі бою. Гэта сімвал барацьбы і перамог, рэліквія вайсковай часці, увасабленне гонару і адвагі яе байцоў. Ён – арыенцір, які аб’ядноўвае салдат у баі, натхняе іх на бітву. Страта сцяга дапушчальная толькі ў выпадку гібелі падраздзялення! У іншым выпадку гэта нязмыўная ганьба! І як сапраўдны савецкі воін Мікалай Паўлючэнка вынес сцяг з поля бою, у складзе невялікай групы прабіраючыся да сваіх. У Кіеве здаў яго ў штаб Паўднёва-Заходняга фронту. Сам жа адправіўся ў падраздзяленне, што абараняла гэты горад. Тут у баях атрымаў цяжкае раненне, лячыўся ў шпіталі. Пасля таго, як стаў на ногі, зноў пайшоў у бой: удзельнічаў у вызваленні Украіны, Малдавіі, Румыніі.

Дэмабілізаваўшыся, прыехаў працаваць у наш раён. Узначаліў створаную міжкалгасную будаўнічую арганізацыю (пазней МПМК).

А ў 1962 годзе Мікалаю Паўлючэнку быў урачыста ўручаны медаль «За абарону Кіева».
Вось так лётчык, партызанскі сувязны і артылерыст набліжалі Дзень Перамогі. Тры розныя лёсы адной вайны. Але аднолькава родныя нам народныя героі...

Наталля ТУРКО

Предыдущая статья

Гродненщина пригласила всех на танец
Похожие новости
27 Сентября’21
1003
Дзверы ў зялёны дом