banner

Восеньскі крос.

31 Октября’12
1703
На восеньскі крос, прысвечаны камсамольцам-падпольшчыкам Пашы Васіленка і Мішу Урбановічу, у Дабраволю паспаборнічаць з’ехаліся вучні сельскіх і гарадскіх школ.
 У асабістым заліку сярод дзяўчат на дыстанцыі 500 метраў першага месца ўдастоена Кацярына Гарошчык з Вердаміцкага ДС СШ, на дыстанцыі 1000 метраў – Марыя Нагроцкая з Дабравольскага ДС СШ, на дыстанцыі 2000 метраў – Аляксандра Кунцэвіч з Дабравольскага ДС СШ. Сярод юнакоў на дыстанцыі 1000 метраў першае месца ў Артура Андрэйчыка з другой гарадской школы, на дыстанцыі 2000 метраў – у Аляксандра Сняжыцкага з Ханявіцкай СШ, на дыстанцыі 3000 метраў – у Алега Янушкевіча з Дабравольскага ДС СШ. У агульнакамандным заліку месцы размеркаваліся наступным чынам: "залатым” прызёрам стаў Дабравольскі ДС СШ, "сярэбраным” – Грынкаўскі ДС СШ  і "бронзавым” – Ханявіцкая СШ.
  Алена КЕДЗІК.

Предыдущая статья

Наши выступили отлично.