banner

Камісія дапаможа ў працаўладкаванні

08 Апреля’20
984
У планавым рэжыме прайшло пасяджэнне камісіі, якая каардынуе работу па садзейнічанні занятасці насельніцтва.

Старшыня камісіі Віктар Суботка заслухаў справаздачы сакратара камісіі Алены Тамковай аб праведзенай працы і начальніка ўпраўлення па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне райвыканкама Мікалая Арла аб сітуацыі на рынку працы.

Адзначана, што ў Свіслацкім раёне зменшылася колькасць беспрацоўных, якія стаяць на ўліку. Сітуацыя на рынку працы стабільная і кантралюемая.

Нагадваем, што звярнуцца па кансультацыю, падаць заяву аб пацверджанні занятасці, у тым ліку за мяжой, заяву аб поўным альбо частковым вызваленні ад аплаты паслуг у сувязі са знаходжаннем у цяжкай жыццёвай сітуацыі можна ў камісію, якая дзейнічае пастаянна, з 08:00 да 17:00 па адрасе: г. Свіслач, пл. К. Маркса, 2, каб. 3, тэл. (8-01513) 7-35-26; на адрас электроннай пошты ksz@svisloch.grodno-region.by.; у службу «адно акно» па адрасе: г. Свіслач, пл. К. Маркса, 4, тэл. (8-01513) 3-34-36.

Вольга БУБЕНЧЫК

Предыдущая статья

Трэба бачыць вочы дзяцей