banner

Мы розныя, але разам

29 Ноября’21
712


Калі прапанаваць розным людзям намаляваць малюнак на адну тэму, адлюстраваць адзін і той жа прадмет або расказаць пра адну і тую ж падзею, наўрад ці знойдзецца пара аднолькавых работ ці ідэнтычных паведамленняў. Як вы думаеце, чаму атрымаем мы такі вынік? Усе проста: кожны чалавек унікальны, ён валодае толькі яму ўласцівымі якасцямі. Але нягледзячы на тое, што мы такія розныя, нас многае аб’ядноўвае.

Так, усе мы – жыхары Беларусі. Галоўнымі нашымі якасцямі з’яўляюцца згуртаванасць, салідарнасць і паразуменне, мы аб’яднаныя гісторыяй, традыцыямі, культурай і агульным духам павагі і роўнасці. У першы працоўны дзень 2021 года кіраўнік нашай дзяржавы падпісаў Указ № 1, згодна з якім 2021 год у Рэспубліцы Беларусь аб’яўлены Годам народнага адзінства. Асноўная ідэя Года народнага адзінства – аб’яднаць людзей у імя развіцця сваёй краіны. Рэспубліка Беларусь захоўвае сваю незалежнасць і суверэнітэт дзякуючы народнаму адзінству і вялізнаму інтэлектуальнаму і творчаму патэнцыялу людзей таленавітых, кваліфікаваных, шчыра жадаючых прынесці карысць свайму народу. Нацыянальная годнасць беларусаў з’яўляецца ўвасабленнем патрыятычных пачуццяў: любові да сваёй Радзімы і народа, усведамлення прыналежнасці да беларускай зямлі. Нацыянальная годнасць уключае ў сябе гонар за свой народ, любоў да яго культуры і традыцый, павагу да дзяржаўнай сімволікі.

У нашай гісторыі ёсць нямала прыкладаў самаадданасці, міласэрнасці, найцяжэйшых выпрабаванняў і грандыёзных перамог. Найярчэйшым прыкладам яднання беларускага народа з’яўляецца гераічная барацьба з агульным ворагам у гады Вялікай Айчыннай вайны. Уклад беларускага народа ў Вялікую Перамогу і разгром фашызму атрымаў прызнанне ва ўсім свеце. Аб ахвярах вайны і подзвігу беларусаў сведчаць шматлікія абеліскі, помнікі, мемарыяльныя комплексы, Курганы Славы. У Беларусі іх амаль 6 тысяч. Важнай навуковай і культурнай установай з’яўляецца Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны.

У нашай краіне на працягу стагоддзяў побач жывуць прадстаўнікі розных нацыянальнасцей, рэлігій і культур. Гэтыя людзі па прыродзе сваёй адрозніваюцца знешнасцю, сацыяльным статусам, мовай, паводзінамі і каштоўнасцямі, але ўсе яны валодаюць правам захоўваць сваю індывідуальнасць, жыць у міры. Сучасная Рэспубліка Беларусь упэўнена ідзе ўласным шляхам развіцця. І сёння ў нас ёсць галоўнае – мірная, стабільная, прыгожая і незалежная краіна. Ёсць гісторыя, якой мы ганарымся, багатая культурная, духоўная спадчына, традыцыі. І адна з галоўных задач у нас, юных грамадзян нашай краіны, – берагчы і абараняць багацце Радзімы, памнажаць яе скарб, ведаць і вывучаць гісторыю і выдатныя традыцыі яе працавітага народа, пакланяцца памяці і спадчыне праслаўленых беларусаў, вучыцца на яркіх прыкладах нашых сучаснікаў, ганарыцца дасягненнямі краіны і ўносіць свой пасільны ўклад у яе далейшае развіццё і росквіт. А залогам паспяховага развіцця нашай краіны з’яўляецца адзінства народа, людзі, падзеі, традыцыі і ўсё, што нас аб’ядноўвае.

Арсеній ГУЛЯЙ, вучань 10 класа гімназіі № 1 г. Свіслачы

Предыдущая статья

Попытка ввезти Opel Astra с «перебитым» VIN-номером выявлена таможенниками в пункте пропуска «Берестовица»
Похожие новости