У панядзелак у раёне стартавала ўсебеларуская патрыятычная акцыя Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі "Мы – грамадзяне Беларусі!”, прымеркаваная да Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. У рамках яе 15 сакавіка ва ўрачыстых абставінах у школе мастацтваў 17 чатырнаццацігадовых юнакоў і дзяўчат атрымаюць галоўны дакумент – пашпарт, які сведчыць аб прыналежнасці грамадзяніна да Рэспублікі Беларусь.
Алена КЕДЗІК.