banner

Аднавяскоўцы. Студенікі

30 Августа’18
1637

Аднавяскоўцы. СтуденікіПа матэрыялах даследаванняў Аляксандра Палубінскага, назва вёскі Студзенікі ўтворана ад слоў студня, студзёнка – крыніца, струмень вады, які выцякае з зямлі. Вядома, што ў 1897 годзе – гэта была тэрыторыя Баярскай воласці. У населеным пункце ў 73 дварах пражываў 451 чалавек, працаваў збожжавы магазін. А вось у 1905 годзе вёску насялялі 449 жыхароў. Праз 98 гадоў (у 2003 годзе) іх колькасць зменшылася да 384. 

 

Есть старосты в наших деревнях

Аднавяскоўцы. Студенікі

Мария Павловна Штоп – староста деревни Студеники. Активный человек с зарядом неиссякаемой энергии.
Общественная работа буквально ходит за ней по пятам со школьной скамьи. В школьные годы Мария была председателем совета дружины, секретарем комсомольской организации. В университете являлась секретарем комсомольского бюро факультета. Когда пришла на работу, два раза избиралась депутатом в местные Советы депутатов, два созыва – в районные.

Может, поэтому и доверили в сельсовете ей ответственный пост старосты деревни. Уверены, что справится, ведь за плечами есть опыт работы с людьми.
Всю свою сознательную жизнь Мария Павловна воспитывала подрастающее поколение, работая учителем математики. Последние двадцать лет до закрытия Студеникской школы была ее директором. Один год перед заслуженным отдыхом работала завучем по начальным классам в Новодворской школе.
Активна и полна энергии. Она была и остается такой теперь. Она всегда готова помочь председателю сельсовета донести нужную информацию до каждого жителя деревни, оповестить односельчан о предстоящем сельском сходе, а от них передать просьбы представителям местной власти. Например, мечтают ее земляки увидеть современную благоустроенную дорогу, которая заменит старую брусчатку.

 

Успамінаю толькі добрае

Аднавяскоўцы. Студенікі

Яніне Сцяпанаўне Кавальчук па пашпарце мінуў дзявяты дзясятак. На яе жыццёвым шляху хапіла ўсяго: і цяжкай сялянскай працы з самага дзяцінства, і выпрабаванняў ваеннага ліхалецця. Выпалі на яе долю і складаныя пасляваенныя гады, адведала яна праз край і горкага ўдовінага хлеба. Нягледзячы на гэта, жанчына стараецца ўспамінаць толькі добрае.

Дзяцінства і гады юнацтва Яніны прайшлі ў вёсцы Янаўшчыне ў вялікай дружнай сям’і, дзе выхоўваліся шасцёра дзяцей. Яна была самая старэйшая. Вучылася ў польскай школе. Скончыла пяць класаў. Тады і развіталася з дзяцінствам. Чаму развіталася? Таму што прыйшлося працаваць нараўне з дарослымі, каб дапамагаць па гаспадарцы. А гаспадарка была заўсёды вялікая: свой надзел зямлі, у хляве шмат хатніх жывёл, за якімі трэба даглядаць.
У сялян у любую пару года дастаткова працы. З ранняй вясны як пачыналіся работы на зямлі, так завяршаліся толькі позняй восенню, калі збіралі ўраджай. А яго ж даглядзець трэба было. Вось і выходзілі з матуляй з усходам сонца, каб апрацаваць агарод, перад гэтым падаіўшы кароў і накарміўшы свіней і хатніх птушак. Добра, што быў свой конік. А, вядома, каб жывёліна штосьці аддала, яе трэба было добра накарміць. Вось і ехалі вяскоўцы на балота, каб нарыхтаваць сена ўдосталь для сваіх рагатых карміліц. Добра помніць Яніна тыя часы, калі тата касіў траву на балоце, а ёй прыходзілася разам з мамай выносіць яе на сушэйшае месца, каб тады можна было пад’ехаць канём.
Восенню стаяла задача сабраць без страт вырашчаны ўраджай. Так што сядзець без справы не было часу, адказнасць адчувала перад сям’ёй.
Ёй мінула чатырнаццаць, як пачалася вайна. Страшна было ад самога слова «вайна», увесь час баяліся за сябе, за сваю сям’ю. Але ва ўспамінах дзяўчыны засталося толькі, як немцы збіралі ўсю вёску і лічылі кожны раз яе жыхароў. На кожнага члена сям’і давалі па буханцы хлеба, а таксама алей. Да гэтай пары Яніна Сцяпанаўна помніць смак таго хлеба, ён адрозніваўся ад нашага. З іх вёскі, здаецца, толькі адну дзяўчыну забралі ў Германію. Яна вярнулася адразу пасля вайны.
Замуж Яніна пайшла ў суседнюю вёску Бойкавічы, калі ёй было дваццаць восем гадоў, за вядомага на ўсю акругу кузняца. Да цяперашняга часу ў доме, дзе пражыла з мужам Аляксандрам усяго толькі дзесяць гадоў, захоўваюцца сельскагаспадарчыя прылады, выкаваныя яго ўмелымі рукамі. «Умелі калісьці рабіць дабротныя рэчы сапраўдныя майстры, – успамінае мая субяседніца. – Калі пачынаў сваю справу вясковы майстар, дык рабіў яе выдатна, а інакш ніхто не будзе купляць твае вырабы». Вось, напрыклад, жыве вясковая легенда аб тутэйшым майстры, што рабіў бойкі – гэта такі высокі посуд з дрэва, які закрываўся крышкай з дзірачкай. У тую дзірачку ўстаўляўся кіёчак, на канцы якога быў прымацаваны круг, таксама драўляны. Яго ўстаўлялі ў бойку і білі ім масла. Вось і сталі людзей той вёскі называць бойкавічамі. З тых пор і вёску так называюць.
Яніна Сцяпанаўна дагэтуль лічыць сябе жыхаркай Бойкавічаў, хаця гэтай вёскі ўжо і няма на карце. Тут яна пражыла з мужам адведзеныя ёй гады сямейнага жыцця, тут з’явіліся на свет яе дзеці: дачка Марыя і сын Іосіф. Вось дзеля іх яна заўсёды і жыла. Дзеля іх, ужо без гаспадара, трымала гаспадарку, дзеля іх так, як і раней, завіхалася на прысядзібным участку. Яна ўсё кіравалася адной думкай: каб дзеці ні ў чым не мелі нястачы, каб усяго было ў дастатку. А яны, падросшы, бачылі, як матуля аддае ўсе сілы і на саўгаснай справе ў паляводстве, і завіхаючыся па хатняй гаспадарцы, таму дапамагалі як маглі. Потым Яніна Сцяпанаўна з энтузіазмам узялася за ткацтва. Можна было добра зарабіць, выконваючы заказы Гродзенскай ткацкай фабрыкі. Дванаццаць гадоў яна ткала, зарабляючы такім чынам грошы для сям’і.
Дзесяць гадоў таму Яніна Сцяпанаўна змяніла вясковую прапіску на гарадскую. Гады ўжо не тыя, гаворыць яна, каб жыць адной у сваёй хатцы. Ды і дачка з зяцем, у якіх яна зараз жыве ў Свіслачы, вельмі перажывалі за яе. Так і жыве зараз бабуля Яніна гарадскім жыццём. Калі-некалі выходзіць на вуліцу пагаварыць з суседкамі аб былым, у астатні час любіць пачытаць (дзякуе Богу жанчына, што дагэтуль не карыстаецца акулярамі), а яшчэ з вялікім задавальненнем зімовымі вечарамі вяжа цёплыя шкарпэткі і прыгожыя кругі-палавікі для сваіх хатніх: дачкі і сына з сем’ямі.

 

Преданный своей земле

Аднавяскоўцы. Студенікі

Павел Брониславович Матейко – коренной житель Студеников. В этом доме, построенном еще дедом, он родился. Родным он стал и для его жены, с которой счастливо прожили в браке пятьдесят один год и один месяц. Здесь родились их трое детей.

В следующем году будет сто лет, как стоит дом. Конечно же, дом помнит все: как отец Павла Брониславовича привел сюда свою жену, уроженку Грицок. Помнит, как родились у молодой пары четверо детей, как прошло здесь детство Павла и его двух братьев и сестры, как вылетели трое из гнезда, свив свои собственные в других краях. А Павел так и остался в своем доме, на родной земле.
Дом продолжал жить, потому что здесь появилась новая семья, семья Павла, в которой вскоре родились трое детей. Жена первое время трудилась в полеводстве, а он – почтальоном. Но селу нужны были грамотные специалисты, вот и предложили мужчине идти в совхоз бригадиром. Хотя и знал Павел Брониславович о сельском хозяйстве не понаслышке, но тех знаний не хватало, чтобы руководить другими. Вот и направили его получить нужную для села специальность в Новогрудском сельскохозяйственном техникуме на агрономическом факультете.
До самой пенсии он трудился, возглавляя бригаду. В нее входили жители деревень Студеники, Бояры и Працутичи, была на этом участке в его ведении и сельскохозяйственная техника. За день приходилось пройти пешком не один десяток километров: всем дать задания и, конечно же, проследить за их выполнением. Это сейчас большую часть агротехнических операций выполняют мощные трактора и агрегаты, а раньше много было ручной работы, где без участия человека никак не обойтись.
– Вроде бы со всем справлялся, – с улыбкой вспоминает Павел Брониславович. – Даже уже будучи на пенсии продолжал трудиться еще два года, очень уж просило руководство совхоза.
Восемь лет прошло, как не стало его жены. Еще успели отметить золотой юбилей совместной жизни всей семьей. Сейчас Павел Брониславович живет ожиданием встреч с любимыми детьми, четырьмя внуками и двумя правнуками.

 

Людмила БАЛЫШ.

Фото автора.

Предыдущая статья

Лихачам и пьяным на дороге не место
Похожие новости