banner

Аднавяскоўцы: Сідаркі

28 Апреля’17
1255

Аднавяскоўцы: Сідаркі

Вёска Сідаркі знаходзіцца на рацэ Рось. Назва яе паходзіць ад прозвішча Сідар. Вядома, што ў 1897 годзе яна ўваходзіла ў склад Талачманскай воласці. Тут пражывалі 214 жыхароў, налічвалася 30 двароў. У 1905-м было 245 жыхароў. А ў 2003-м – 37, налічвалася 24 двары.


З 1977 года населены пункт знаходзіўся на тэрыторыі Поразаўскага пасялковага савета ў складзе УСП «Саўгас «Поразаўскі». З 2014-га – гэта тэрыторыя Поразаўскага сельскага савета. Па стане на пачатак бягучага года тут зарэгістраваны 21 чалавек, з якіх 6 працаздольнага ўзросту і 15 пенсійнага.

 

Падзея, звязаўшая лёсы

 

Яна родам з вёскі Гнезна, што ў Ваўкавыскім раёне. Ён карэнны жыхар вёскі Сідаркі. Але як часта бывае ў жыцці, адна падзея звяла іх разам і звязала ў моцны сямейны саюз.

 

Вяселле сваякоў Пятра Гаўрыліка стала лёсавызначальным і для яго. Тут ён пазнаёміўся са сваёй будучай жонкай Станіславай Іосіфаўнай. Было тады маладому чалавеку трыццаць гадоў, а дзяўчыне дваццаць шэсць. Сорак адзін год прайшоў з таго часу, распавядаюць мае субяседнікі, але да гэтай пары яны памятаюць эмоцыі і пачуцці ад першай сустрэчы. Пажаніўшыся, адразу ж сталі дабудоўваць дом, пачаты бацькамі Пятра. Працавалі шмат, каб іх двое дзяцей ні ў чым не мелі патрэбы. Абодва некаторы час працавалі ў Ваўкавыску: Станіслава – у магазіне, а пасля нараджэння дзяцей на мясакамбінаце, Пётр – на чыгунцы. Апошнія гады перад заслужаным адпачынкам працавалі ў саўгасе «Гарнастаевічы». Станіслава Іосіфаўна была брыгадзірам ўчастка «Геруцева», Пётр Афанасьевіч – механізатарам.

 

Более подробно об этом читайте в номере "Свіслацкай газеты" за 27.04.2017 г.

Предыдущая статья

Есть вакансии. Обращайтесь