banner

Пераможны ліпень 1944-га

17 Июля’14
1835
Бai за вызваленне Свіслачы i Свіслаччыны былі часткай Беластоцкай аперацыі 1944 г. у Вялікую Айчынную вайну. Гэта наступальная аперацыя войск 2-га Беларускага фронту (камандуючы генерал-палкоўнік Г. Ф. Захараў) з 5 па 27 ліпеня — састаўная частка аперацыі «Баграціён» 1944 г. У ёй удзельнічалі арміі: 3-я (перададзена са складу 1-га Беларускага фронту, генерал-палкоўнік А. В. Гарбатаў), 49-я (генерал-лейтэнант І. Ц. Грышын), 50-я (генерал-лейтэнант I. B. Болдзін), 4-я паветраная (генерал-палкоўнік авіяцыі К. А. Вяршынін), а таксама 65-я i 48-я арміі 1-га Беларускага фронту (камандармы: генерал-лейтэнант, двойчы Герой Савецкага Саюза П. І. Батаў i генерал-лейтэнант П. Л. Раманенка).
Паводле дырэктывы Стаўкі Вярхоўнага галоўнакамандавання ад 4.7.1944 г. войскам 2-га Беларускага фронту, якія ўдзельнічалі ў Miнскай аперацыі i праследавалі разгромленага праціўніка, была пастаўлена задача бесперапынна развіваць наступленне ў напрамку Навагрудак — Ваўкавыск — Свіслач — Беласток; у ходзе наступлення завяршыць разгром рэштак нямецка-фашысцкіх 4-й i 9-й армій, не даць iм магчымасці замацавацца i арганізаваць супраціўленне на загадзя падрыхтаваных да абароны рубяжах, у тым ліку i на рацэ Свіслач.
5 – 16 ліпеня савецкія войскі праследавалі адступаючага праціўніка, знішчалі яго ар’ергарды i адбівалі контратакі. Часці 49-й i 50-й apмій адбівалі спробы праціўніка вырвацца з акружэння, з так званага мінскага «катла», у паўднёвым i паўднёва-заходнім напрамках. 7 ліпеня воіны 49-й арміі вызвалілі Дзяржынск. 8 ліпеня часці 3-й арміі i армейскі рухомы атрад 50-й арміі вызвалілі Навагрудак. 9 ліпеня войскі 3-й арміі выйшлі на рубеж рэк Нёман i Моўчадзь. 12 ліпеня вызвалілі Зэльву, 13 ліпеня — Масты, 14 лiпеня — Ваўкавыск i падышлі да Свіслачы. 10 ліпеня ў аперацыю былі ўведзены войскі 50-й арміі. За шэсць дзён выйшлі на рубеж рэк Свіслач і  Нёман, фарсіравалі ix i 16 ліпеня вызвалілі правабярэжную частку Гродна.
17 — 27 ліпеня войскі 50-й, 30-й армій i ўведзеная з другога эшалона ў бітву 49-я армія, а таксама 3-i гвардзейскі кавалерыйскі корпус (перададзены са складу 3-га Беларускага фронту, генерал-лейтэнант М. С. Аслікоўскі) зламалі супраціўленне праціўніка, якое ўзрасло з падыходам у раён Гродна — Свіслач да 10 нямецка-фашысцкіх дывізій. Але нашы войскі гераічна наступалі. У выніку трохдзённых баёў часткі 48-й apмii нанеслі сакрушальны ўдар па гітлераўскіх войсках у раёне Поразава. 15 ліпеня 1944 года савецкія войскі cтупілі на свіслацкую зямлю. Да канца гэтага дня былі вызвалены ад гітлераўцаў г. п. Поразава i вёска Новы Двор. Гарадскі пасёлак Свіслач, а дакладней, яго pyiны, заняты ў другой палове дня 17 ліпеня. Першымі з усходу ў Свіслач увайшлі воіны 190-га стралковага i 220-га гвардзейскага знішчальнага супрацьтанкавага палкоў 5-й стралковай Арлоўскай Чырванасцяжнай ордэнаў Суворава i Кутузава дывізii (камандзір палкоўнік Н. Т. Міхаліцын).
Перадавы атрад 190-га палка ўзняў чырвоны сцяг над амаль адзіным уцалелым будынкам у цэнтры Свіслачы — кінатэатрам «Звязда».
3 паўднёвага ўсходу ў наш гарпасёлак увайшлі воіны 217-й Унечскай ордэнаў Леніна, Чырвонага Сцяга, Суворава II ступені стралковай дывізіі (камандзір палкоўнік Мікалай Паўлавіч Масонаў), а таксама 413-га ордэна Кутузава III ступені стралковага палка (камандзір Герой Савецкага Саюза палкоўнік I. I. Кузняцоў). Дарэчы, напярэдадні. Пры  вызваленні Свіслачы загінуў Герой Савецкага Саюза М. П. Масонаў.
Выдатная падзея ў гісторыі Свіслачы – яе вызваленне – адзначана ў вячэрняй зводцы Савінфармбюро за 17 ліпеня 1944 г. Вось што аб гэтым у ёй гаворыцца: «На паўночны захад Ваўкавыска часці Н-скага злучэння, развіваючы наступленне, авалодалі раённым цэнтрам Беластоцкай вобласці горадам Свіслач, а таксама з боем занялі больш за 100 населеных пунктаў, у тым ліку такія, як Бераставіца i чыгуначныя станцыі  Андрэевічы, Рудаўка, Свіслач. Ва ўпартых баях знішчана больш за 1000 варожых салдатаў i афіцэраў, знішчана 6 нямецкіх танкаў i 24 гарматы. Захоплена 11 гармат i 48 кулямётаў. Захоплена да 200 палонных».
А войскі Чырвонай Арміі працягвалі наступ на захад. 27 ліпеня яны вызвалілі Беласток i выйшлі на дзяржаўную граніцу. Закончылася аперацыя «Баграціён».
Удзячныя свіслачане на месцах адгрымеўшых баёў, над брацкімі магіламі ўзвялі помнікі і абелicкi. Імем герояў названы вуліцы.
Па матэрыялах кнігі-хронікі «Памяць. Свіслацкі раён».


Предыдущая статья

Успаміны маці