Працягваецца падрыхтоўка да выбараў у мясцовыя Саветы дэпутатаў Рэспублікі Беларусь дваццаць восьмага склікання. Стартаваў найбольш цікавы этап выбарчай кампаніі – агітацыйны. Кандыдаты ў дэпутаты могуць выступаць у СМІ, праводзіць мітынгі і пікеты, знаёміць выбаршчыкаў са сваімі праграмамі. Агітацыя будзе доўжыцца па 17 лютага ўключна, у асноўны дзень выбараў яна забаронена.
У Свіслацкай раённай бібліятэцы прайшла экспрэс-інфармацыя «Выбары дастойных – у інтарэсах народа і краіны», у ходзе якой прысутныя пазнаёміліся з выбарчымі камісіямі, якія забяспечваюць арганізацыю і правядзенне выбараў у мясцовыя Саветы дэпутатаў, са звесткамі аб утвораных на тэрыторыі Свіслацкага раёна ўчастковых камісіях. Таксама для прысутных быў зроблены агляд новых інфармацыйных матэрыялаў тэматычнай папкі «Насустрач выбарам».
Бібліятэкар публічнага цэнтра прававой інфармацыі звярнула ўвагу слухачоў на інфармацыйныя матэрыялы «Насустрач выбарам», «Свіслаччына ад выбараў да выбараў», прадстаўленыя на тэматычнай выставе «Беларусь – мая зямля, мая Радзіма».
Ігар БАЯРКІН.