Хрышчэнне Гасподняе ці Богаяўленне сабрала сотні свіслачан (+Відэа)

19 Января’18
3981

Хрышчэнне Гасподняе ці Богаяўленне сабрала сотні свіслачан (+Відэа)

Сёння праваслаўныя вернікі адзначюць вялікае свята – Хрышчэнне Гасподняе ці Вадохрышча. У гэтыя дні святочныя богаслужэнні ў храмах суправаджаюцца асвячэннем вады.

 

На працягу многіх гадоў свіслачане падтрымліваюць традыцыю акунання ў сцюдзёнай купелі, якая загадзя асвячаецца свяшчэннаслужыцелямі. Вось і сёння праваслаўныя вернікі на чале з настаяцелем храма Узвіжання Крыжа Гасподняга г. Свіслачы іерэем Сергіем і айцом Дзіянісіям пасля святочнага богаслужэння хрэсным ходам накіраваліся да гарадскога возера, дзе пасля водасвятнага малебена самыя смелыя акунуліся ў купель. Такіх знайшлося нямала. Сярод іх добра знаёмыя свіслачане, якія штогод прыходзяць да купелі, каб акунуцца ў святую ваду і адчуць чысціню і лёгкасць. Заўсёды гэтую добрую традыцыю падтрымліваюць ратавальнікі-пажарныя і ветэраны службы МНС, бадай, і сёлета яны аказаліся самымі актыўнымі. Дарэчы, прадстаўніц прыгожай паловы не назіралася.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Тут на месцы былі і спецыяльныя ёмістасці са святой вадой, жадаючыя падыходзілі да іх і па чарзе напаўнялі прынесены з сабою посуд.Здаўна вядома, што вадохрышчанская вада ці агіясма (так яе называюць па-царкоўнаму) валодае гаючай сілай і прызначаецца для тых, хто па розных прычынах пазбаўлены Прычасця.Лiчыцца, што ў гэты дзень вада асвячаецца не толькi ў храмах, але i рэках, крынiцах і калодзежах. Вадохрышчанская вада доўга захоўваецца і не псуецца.

 

 

 

Генадзій Вакуеў:

– Я з ліку першых, хто калісьці падтрымаў прапанаваную традыцыю. Пасля святой вады адчуваю сябе, як нованароджаны. Я і дома загартоўваю арганізм, але тут ў такое вялікае свята ўсё па-іншаму: атмасфера, знаёмыя. Нават эмоцыі складана перадаць.

 

Такое масавае Вадохрышча, у якім прынялі ўдзел сотні прыхаджан, на Свіслаччыне было арганізавана ўпершыню. Аб яго правядзенні і забеспячэнні бяспекі на вадаёме паклапаціліся ратавальнікі-пажарныя, праваахоўныя органы, работнікі Свіслацкага РУП ЖКГ і прадстаўнікі раённай арганізацыі АСВОД.

 

Іван Кладкевіч:

– Пасля акунання ў купель складваецца ўражанне, быццам на нябёсах пабываў. На Вадохрышча прыходжу заўсёды, абавязкова набіраю святой вады і, канешне ж, падтрымліваю традыцыю свіслацкіх “маржоў”.

 

 

 

Алена КЕДЗІК.

Фота і відэа аўтара.

Предыдущая статья

Житель Гродно обещал решить вопросы с картой поляка за взятки