banner

Гуляй, кірмаш!

15 Августа’14
2916
Паважаныя свіслачане і госці рэгіянальнага свята "Свіслацкі кірмаш”!
Ад імя Свіслацкага раённага выканаўчага камітэта і Свіслацкага раённага Савета дэпутатаў сардэчна вітаю вас на гасціннай свіслацкай зямлі. 
Ужо другі раз запар "Свіслацкі кірмаш” збірае лю-дзей, шчыра адданых справе захавання і развіцця культурнай спадчыны нашага краю. Пачатак узнаўлення гэтай традыцыі быў пакладзены ў мінулым годзе, калі "Свіслацкі кірмаш” прайшоў у рамках рэалізацыі праграмы трансгранічнага супрацоўніцтва згодна з праектам Еўрасаюза "Супрацоўніцтва і культурны дыялог гарадоў Укмерге і Свіслач”. 

Гуляй, кірмаш!

 

Гуляй, кірмаш!

 


Мінулагодняе свята стала яскравым момантам у грамадскім і культурным жыцці Свіслаччыны. Галоўнае, што маглі пабачыць на ім шматлікія госці і наведвальнікі, – рэканструкцыя Свіслацкага Успенскага кірмашу, які ўпершыню адбыўся ў 1792 годзе, дзякуючы тагачаснаму ўладальніку Свіслачы графу Вінцэнту Тышкевічу. 
Указальнікі старажытных назваў вуліц, рэканструяваныя корчмы, баль у Тышкевіча нібы перанеслі нас у XVIII стагоддзе. На кірмашовай плошчы можна было пабачыць рамеснікаў, народных майстроў з Польшчы, Літвы, Латвіі, Брэстчыны, з розных куточкаў нашай роднай Гродзеншчыны і, канешне ж, са Свіслаччыны.
Без сумнення, свята садзейнічала ўмацаванню сярод свіслачан гордасці за свой край, такі багаты гісторыяй і культурнымі традыцыямі. Мы адчулі, што можам напоўніць старажытны кірмаш сучасным гучаннем, што свята гэта нам патрэбна, каб перадаць яго ў спадчыну сваім дзецям. 
Правядзенню сёлетняга свята папярэднічала вялікая падрыхтоўчая работа. Праграма яго ўключае як апрабаваныя традыцыйныя моманты, так і новыя мерапрыемствы. 

Гуляй, кірмаш!

 

Гуляй, кірмаш!

 


Час правядзення кірмашу супаў з завяршэннем жніва ў сельскагаспадарчых арганізацыях раёна, таму на свяце будуць падведзены вынікі працы хлебаробаў і адбудзецца цырымонія ўзнагароджання герояў уборкі на раённых "Дажынках-2014”. 
Арганізатары збіраюцца і далей здзіўляць гасцей новымі творчымі знаходкамі, захапляючымі сустрэчамі з мастацкімі калектывамі і народнымі майстрамі. Кожны з удзельнікаў і гасцей свята атрымае магчымасць наладзіць сяброўскія і дзелавыя кантакты на кірмашы, унесці свой уклад у адраджэнне і захаванне цікавых рэгіянальных традыцый Свіслаччыны.
Паважаныя сябры!
Жадаю вам прыемных хвілін падчас знаходжання на Свіслаччыне, добрага настрою, новых знаёмстваў, перспектыўных сустрэч і выніковых дзелавых кантактаў.
У. С. Анішчык, 
старшыня Свіслацкага раённага выканаўчага камітэта, старшыня арганізацыйнага камітэта рэгіянальнага свята "Свіслацкі кірмаш”.

Предыдущая статья

Паважаныя свіслачане і госці нашага горада!