banner

Паважаныя свіслачане і госці нашага горада!

15 Августа’14
1913
Сардэчна запрашаем вас прыняць удзел у рэгіянальным свяце "Свіслацкі кірмаш”, якое адбудзецца 16 жніўня 2014 года ў 12 гадзін на гарадской плошчы Свіслачы. У яго праграме раённыя "Дажынкі-2014”.

Праграма свята:

І. Галоўная пляцоўка
12.00 Мастацка-тэатралізаванае прадстаўленне "Славуты Свіслацкі кірмаш” з удзелам прадстаўнікоў  Рэспублікі Літва, Рэспублікі Латвія і Рэспублікі Польшча. 
12.30 – Урачыстае ўшанаванне пераможцаў жніва "Дажынкі-2014”.
13.00 – 18.00 – Канцэрт творчых калектываў Гродзенскай і Брэсцкай абласцей.
ІI. Пляцоўка "Горад майстроў”
12.00 – 20.00"На кірмашы – усё для душы” – выстава-продаж вырабаў народных майстроў, майстар-класы па вырабу глінянага посуду, ткацтву паясоў, пляценню з саломкі і лазы. 
IІI. Дзіцячая пляцоўка
14.00 – Тэатралізаванае адкрыццё пляцоўкі "Маша і Даша ў казачнай Свіслачы”.
14.30 – Канцэрт дзіцячай творчасці "Зорачкі Свіслаччыны”.
16.00 – Выступленне Навагрудскага цырка.
17.00 – Шоу мыльных бурбалак гульнёвага тэатра роставых лялек "Dolls4all” Дзятлаўскага РДК.
14.00 – 18.00Дзіцячыя атракцыёны (горкі, батуты, машынкі), выстава дзіцячай творчасці, майстар-клас па дэкаратыўна-прыкладной творчасці, конкурсы і віктарыны, гульнёва-забаўляльныя праграмы, малюнкі на асфальце, гандлёвыя рады для дзяцей  і інш.
 IV. Гульнёвая пляцоўка
14.00 – 18.00Гульнёва-забаўляльныя праграмы народных тэатраў гульні Гродзеншчыны, Брэстчыны, традыцыйныя кірмашовыя гульні, забавы і атракцыёны: "Свіслацкі слуп”, "Воранаўскі чыгун”, "Пень і цвік”, "Гандлёвая рулетка”, спартыўныя спаборніцтвы.
V. Карчма "Дажыначная”
13.00 – 18.00 – Ушанаванне працаўнікоў жніва; конкурсы: "Лепшы каравай-2014”, "Лепшы сноп-2014”.
VI. Карчма "Яўрэйская”
13.00 – 20.00 – Дэгустацыя страў нацыянальнай кухні, выставы мастакоў, песні, забавы, пацехі і гумар.
VII. «Шляхецкі  праменад»
12.00 – 21.00 – Выстава творчых работ мастакоў Свіслацкага раёна. 
"Кветкавая феерыя” – конкурс-выстава сярод арганізацый горада. 
15.00 – 18.00 – Канцэрт аматарскіх калектываў Свіслаччыны. 
18.00 – 21.00 – Кветкавы баль у графа Тышкевіча, узнагароджванне пераможцаў конкурсаў, канцэрт гуртоў класічнай музыкі "Эцюд”, "Кансона”, "АNIMA”, ансамбля духавой музыкі і інш.
Гарадская плошча
21.00 – 23.40Святочная дыскатэка.
23.40 – 00.00Лазернае шоу. 
На працягу свята будуць працаваць гандлёвыя кропкі айчынных прадпрыемстваў: ААТ "Галантэя”, ААТ "Элема”, Гродзенскае абласное ўнітарнае прадпрыемства "Обувьторг” і інш. 

Предыдущая статья

Санкции как стимул