Гасцінна просім на свята “Бульбачка Смятанаўна запрашае!”, якое адбудзецца ў нядзелю 14 кастрычніка ў 13 гадзін у Грынкаўскім сельскім Доме культуры. Будзем рады бачыць там усіх герояў нашай кулінарнай рубрыкі “Смачна есці!”, удзельнікаў конкурсу “Бульбачка Смятанаўна запрашае!” і знатакоў “бульбянай гісторыі”, а таксама тых, хто проста не ўяўляе сабе нават дня без бульбы на стале.
У праграме святочнага мерапрыемства, якое ладзіцца Грынкаўскім СДК сумесна з рэдакцыяй “Свіслацкай газеты”, абавязкова будуць разнастайныя конкурсы. Даведаемся падчас свята, хто з жыхароў раёна вырасціў самую вялікую бульбіну на сваім агародзе і каму ўдасцца “вылепіць” самую арыгінальную бульбяную скульптуру. Інтэлектуалы змогуць прадэманстраваць свае веды ў змаганнях па гісторыі нашага «другога хлеба». Ну і, зразумела, не абыдзецца без дэгустацыі бульбяных страў, якія прыгатуюць удзельнікі кулінарнага конкурсу.
Калі вы ведаеце арыгінальныя рэцэпты прыгатавання смачных страў з бульбы і пакуль не паспелі падзяліцца імі з чытачамі раёнкі, шчыра запрашаем далучацца да нас! У нашай кампаніі не засумуеце!
Прыходзьце і прыязджайце! У госці ў Грынкі завітайце!
Кантактны тэлефон 3-34-90.
Электронная
подписка на «СГ»
Подробнее
подписка на «СГ»