У аўтарытэце – пашана і павага

24 Сентября’16
1808

У аўтарытэце – пашана і павагаРэспубліканскі конкурс “Сям’я! Служым разам!” Міністэрствам унутраных спраў праводзіцца штогод. Ён ужо даўно перарос у святочнае дзейства, у якім прымаюць удзел самыя дастойныя міліцэйскія сем’і.

 

Конкурс спрыяе ўзмацненню сямейных адносін – для работнікаў міліцыі мець моцны і надзейны тыл асабліва важна.


Ад Свіслацкага РАУС у фінал абласнога этапа конкурсу выйшла сям’я Мацкевічаў. Артыстычныя, прыгожыя, яны ўмеюць адпачываць і весяліцца. Аляксандр Мацкевіч працуе начальнікам угалоўна-выканаўчай інспекцыі. У мінулым годзе заняў другое месца ў рэспубліканскім конкурсе “Лепшы па прафесіі”. Мае тры нагрудных знака “За адзнаку”, падзякі ўпраўлення ўнутраных спраў. Жонка Таццяна працуе дырэктарам ДУК «Свіслацкі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці». Дачка Даша вучыцца ў классе юрыдычнага накірунку, любіць спяваць. Сын Матвей займаецца ў другім класе пачатковай школы.


Галоўнае ў іх сям’і – пашана і падтрымка адзін аднаго. Так і павінна быць.

 

Марына ЯНЮК.

Предыдущая статья

Свислочский производственный участок – один из лучших в областном комбинате противопожарных работ