banner

Сутачныя павялічыліся

20 Июля’16
1167

 

З першых дзён ліпеня ўстаноўлены новыя памеры камандзіровачных расходаў у межах Беларусі.

 

Новыя памеры кампенсацыі выдаткаў пры службовых камандзіроўках у межах краіны зацверджаны пастановай Міністэрства фінансаў № 48. У дакуменце адзначана, што за пражыванне па-за месцам жыхарства для пакрыцця дадатковых выдаткаў сутачныя ўстаноўлены ў памеры 7 рублёў (70 тысяч рублёў «старымі»).


Сутачныя пры аднадзённых службовых камандзіроўках і службовых камандзіроўках у іншую мясцовасць, якая знаходзіцца на нязначнай адлегласці ад месца пастаяннай працы, зараз складаюць 3,50 рубля. А вось без падачы сапраўдных дакументаў, якія пацвярджаюць аплату расходаў па найме жылога памяшкання, сума кампенсацыі зацверджана ў памеры 2,50 рубля.

 

Кацярына ДУДКО.

Предыдущая статья

Альтернатива для призывника