banner

Гарады заўжды адраджаюцца і працягваюць жыць, або Свіслацкі кірмаш з нагоды 760-годдзя

03 Сентября’16
5628

Гарады заўжды адраджаюцца і працягваюць жыць, або Свіслацкі кірмаш з нагоды 760-годдзя

 

Адбылося… Наш родны горад адзначыў свой 760-гадовы юбілей. Прыбраны, чысты, рознакаляровы і ўрачысты, ён сустракаў сваіх гасцей, якія з’ехаліся з розных бакоў і на яго дзень нараджэння, і на славуты Свіслацкі кірмаш.

 

На галоўнай плошчы, дзе размясцілася шыкоўная сцэна, сабраліся не толькі свіслачане і жыхары суседніх раёнаў, але і шмат шаноўных гасцей. Сярод іх старшыня камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванню аблвыканкама В. У. Хелскі, начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Гродзенскага аблвыканкама А. Л. Вярсоцкі, дырэктар ДЛГУ “Ваўкавыскі лясгас” Г. У. Смятанін, навукоўцы В. І. Якаўчук, С. А. Піваварчык, А. І. Смолік, старшыня Свіслацкага райвыканкама з 1985-га па 1995 год А. В. Пічкоўскі, старшыня Рундальскай краявой думы Айварс Акманіс з дэлегацыяй, дырэктар адміністрацыі самакіравання Укмергскага раёна Стасіс Яцкунас з дэлегацыяй, старшыня савета Гайнаўскага павета Л. Міхалюк з дэлегацыяй.

 

Першым ад імя губернатара Гродзенскай вобласці У. В. Краўцова павіншаваў са святам свіслачан А. Л. Вярсоцкі. Ён узгадаў асноўныя гістарычныя даты, якія сведчаць аб развіцці Свіслачы, выразіў словы ўдзячнасці ветэранам Вялікай Айчыннай вайны, а таксама сучаснікам, тым, хто сёння сваімі сацыальна-эканамічнымі паказчыкамі ўносіць уклад у развіццё Гродзеншчыны. Ад імя старшыні Гродзенскага аблвыканкама і старшыні абласнога Савета дэпутатаў Аляксандр Людвігавіч уручыў старшыне Свіслацкага райвыканкама У. С. Анішчыку Прывітальны адрас.

 

 

 

Уладзімір Сяргеевіч шчыра прывітаў на свіслацкай зямлі гасцей свята і пажадаў усім станоўчых эмоцый і добрага настрою.

 

 

 

Цёплыя і шчырыя віншаванні гучалі сёння і ад нашых замежных гасцей. Кожны з іх адзначыў добразычлівасць, адкрытасць і гасціннасць жыхароў Свіслаччыны. Акрамя таго, стала вядома, што маці Л. Міхалюка родам з нашага раёна.

 

 

 

 

Затым на галоўную сцэну падняліся нашы землякі – тыя, кім па праву ганарыцца Свіслаччына: М. М. Бірукова – член прэзідыума Гродзенскага абласнога савета жанчын, член абласнога савета РГА “Белая Русь”, Г. Функе – кандыдат тэхнічных навук, вандроўнік, член Саюза польскіх мастакоў-фатографаў, У. Ю. Агеец – беларускі вучоны ў галіне сельскагаспадарчай радыёэкалогіі, доктар сельскагаспадарчых навук, С. В. Здановіч – палкоўнік запаса, кандыдат ваенных навук, Я. У. Паплаўскі – беларускі кампазітар, дацэнт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў, А. С. Гуштын – майстар спорту міжнароднага класа, чэмпіён Еўропы па вольнай барацьбе, Л. П. Фурса – заслужаны трэнер БССР, ганаровы грамадзянін г. Гродна. Усім ім уручаны святочныя сувеніры ад Свіслацкага раённага выканаўчага камітэта.

 

 

 

 

 

 

 

Праз хвіліну вядучыя называюць старэйшых жыхароў Свіслаччыны. Гэта В. І. Раманчук, якой споўнілася 105 гадоў, і Л. А. Гурская, якой 101 год. Самым маленькім свіслачанінам сярод 94 нарадзіўшыхся з пачатку гэтага года стаў хлопчык у сям’е Дзяніса і Таццяны Цямежнікавых.

 

А вось на сцэне сямейныя пары, якія пражылі разам у згодзе 60 гадоў: А. І. і Л. М. Краскевічы, Н. К. і З. Ф. Варабей, Э. С. і К. І. Пляўга. Іх сумеснае жыццё – прыклад для многіх.

 

 

 

 

Следам ідуць маладажоны – Дзмітрый і Вераніка Зотавы, Валерый і Юлія Цалюкі, Дзмітрый і Кацярына Рабчукі. У іх яшчэ ўсё наперадзе: і шчаслівыя імгненні, і жыццёвыя выпрабаванні.

 

 

 

Завершыла ўрачыстае адкрыццё свята тэатралізаванае відовішча – гісторыя Свіслачы ад моманту яе заснавання да сучасных дзён.

 

 

Чаго толькі ні прывезлі гандляры і рамеснікі на «Свіслацкі кірмаш»?! Сюды з’ехаліся майстры з розных куткоў Беларусі: з Віцебска, Гродна, Мастоў, Вялікай Бераставіцы, Ваўкавыска. Шмат было і таленавітых людзей Свіслаччыны, якія падрыхтавалі не толькі сваю прадукцыю на продаж, але і прадэманстравалі майстар-класы для жадаючых. 

 

 

 

Вялікую цікаўнасць праяўлялі ўдзельнікі грандыёзнага свята да пляцовак у «Горадзе майстроў», якія разгарнула Ваўкавыская сацыяльна-дабрачынная ўстанова «Дарогаю дабра» в. Карэвічы. Многія паспрабавалі сябе ў ганчарстве: пасядзелі за ганчарным кругам, за сімвалічную цану зрабілі гліняны гаршчок ці вазу. А хто не рызыкнуў вылепіць выраб самастойна, той змог усяго за адзін рубель набыць гатовы. Побач з ганчарнай пляцоўкай лекавыя травы прапаноўвала Сафія, якая таксама прадстаўляла гэтую ж установу. Сюды зазірнулі і набылі па пучку лекавых траў замежныя госці. «Разам з лекавымі травамі ў нас можна купіць сушаныя лісічкі, грыб вясёлку, – знаёміць Сафія з прадукцыяй. – Наўрад ці хто ведае, якія карысныя элементы ёсць у парашку з сушаных лісічак. Раю пачытаць наконт іх літаратуру». І сапраўды, эстэтычна аформленыя мяшэчкі і пакуначкі з выбітым лагатыпам вытворцы, напоўненыя лекавымі травамі, карысталіся попытам сярод удзельнікаў кірмашу.

 

 

 

 

 

 

Прадстаўніцы прыгожай паловы чалавецтва аблюбавалі гандлёвыя рады з упрыгожваннямі. Напрыклад, гродненка Алёна Іоська ў шырокім асартыменце прапаноўвала каралі, завушніцы, кулоны-падвескі з бісеру і бурштыну. Яе суседка Вольга Бардаева такі ж асартымент прадукцыі, толькі выкананы з шаўковай тканіны. Тут жа ў рамесніцы можна было калі не набыць, то прымерыць элегантную сумачку з вышыўкай, футляр для акуляраў і нават кашалёк для капеек.

 

 


Далей – цікавей. Майстар-клас па поясапляценні ад Жаны Сыраежка з Сакольніцкага сельскага філіяла Дома рамёстваў. Неабыякавыя да гэтага віда мастацтва людзі абавязкова затрымліваліся тут і цікавіліся дэталямі рамяства. «Нават хлопчык з Мастоў падыходзіў і дапытваўся, як і куды прасоўваць нітку, каб атрымаць той ці іншы ўзор», – не адрываючыся ад працы, расказвае рамесніца. Завітаўшы на пляцоўку Свіслацкага Дома рамёстваў, можна было атрымаць майстар-клас па саломапляценні, а таксама набыць выраб з гэтага матэрыялу.

 

Майстар з Віцебска прывёз карціны з асіны і ліпы, распісаныя рознакаляровымі драбнёнымі каменьчыкамі. Яго землякі прапаноўвалі цёплыя рэчы: шкарпэткі, рукавіцы, хусціны, а таксама сувенірную прадукцыю. Дарэчы, яе багаты асартымент можна было ўбачыць у бераставіцкіх, мастоўскіх, ваўкавыскіх майстроў, якія прадстаўлялі розныя ўстановы і арганізацыі. Чарга дзяўчынак выстройвалася і на бодзі-арт. Безумоўна, усе на свяце хацелі быць прыгожымі, не выключэнне і юныя асобы!

 

 

 

Аматараў вершаванага і празаічнага радка сабрала ля цэнтра культуры творчая гасцёўня. Гледачы віталі пераможцаў конкурсу «Свіслацкаму краю маю песню спяваю», што праводзіўся напярэдадні свята горада УРГ «Свіслацкая газета» і раённай арганізацыяй РГА «Белая Русь». На працягу ўрачыстага ўзнагароджвання гучалі лепшыя конкурсныя «песні»-пераможцы, складзеныя ўражэнцамі раёна ў славу сваёй малой радзімы. Пяцёра аўтараў – Марыя Камінская са Свіслачы, Дзмітрый Крук з Ханявічаў, Лідзія Янучак з Дудзічаў, Марыя Самалевіч з Грынок і Анастасія Даніловіч з Ханчыцаў – атрымалі падарункі ад арганізатараў конкурсу. Астатнім удзельнікам былі ўручаны заахвочвальныя прызы. Акрамя гэтага, тут, у творчай гасцёўні, можна было пачуць цікавыя звесткі з гісторыі раённай газеты, якая штодня піша своеасаблівы летапіс роднага краю. А актыўныя гледачы змаглі паўдзельнічаць у пазнавальнай віктарыне і атрымаць за правільныя адказы памятныя сувеніры.

 

 

 

 

 

 

 

 

Прыхільнікаў даўніны запрасіла інтэрактыўная конкурсная праграма «На балі ў графа Тышкевіча». Да графа і яго жонкі Марыі Тэрэзы Панятоўскай на пышнае мерапрыемства з’ехаліся высокапастаўленыя асобы. І не толькі для таго, каб прадэманстраваць свае шыкоўныя ўборы. Адкрыўся баль паланэзам – урачыстым танцам-шэсцем, які падкрэсліў узвышаны характар свята. Затым мерным тэмпам, у стрыманай манеры, мякка і грацыёзна рухаючыся па крузе, пары выканалі танец падэграс. Акрамя таго, дамы і кавалеры чыталі вершы, спявалі песні. Завяршыўся баль паланэзам – на гэты раз да высокіх гасцей графа далучыліся гледачы.

 

 

 

 

Пляцоўка пад назвай «Кола святаў Свіслаччыны» размясцілася па вуліцы Каліноўскага. На ёй арганізавалі работу тэматычныя падворкі сельскіх саветаў Свіслацкага раёна. Гаспадары падворкаў, прадстаўнікі сельскіх Саветаў, работнікі ўстаноў культуры, школьнікі сустракалі ветліва гасцей і прапаноўвалі ім паглядзець і стаць удзельнікамі народных святаў і абрадаў, якія адзначаюцца свіслачанамі, азнаёміцца з прыгажосцю нашага краю.

 

 

 

Веданне народных традыцый, творчасць і крэатыўнасць праявілі ўсе ўдзельнікі. А якія яркія касцюмы герояў, атрыбуты святаў, пачастункі! Цяжка было ўтрымацца і не паддацца атмасферы, што панавала на пляцоўцы. Госці з задавальненнем удзельнічалі ў абрадах, падпявалі артыстам, фатаграфаваліся на памяць.

 

 

 

 

 

На Масленіцу, адно з самых старажытных славянскіх святаў, запрашалі ў гэты дзень артысты з Ханявіцкага сельскага савета. Ля ўваходу ў падворак стаялі скамарохі, якія запрашалі гасцей. А там іх чакалі гаспадары з традыцыйнымі масленічнымі пачастункамі. 

 

 

 

Усе атрыбуты свята Купалле падрыхтавалі прадстаўнікі Свіслацкага сельсавета. Тут былі традыцыйныя вогнішча і вадаём, праўда, імправізаваныя. Пра тое, што рытуалы ачышчэння агнём і вадой з’яўляюцца неад’емнай часткай святочнага гуляння на Купалле, мы ведаем з дзяцінства. А вось для ганаровых гасцей з краін-суседак гэта ў навінку. Таму яны з задавальненнем слухалі пра свята, вучыліся плесці вянкі, пускалі іх на ваду. Дзядок Лесавічок дарыў усім, хто яго ўлагодзіць, папараць-кветку. Як святкавалі здаўна беларусы заканчэнне ўборкі хлеба – Дажынкі – паказалі артысты з Вердаміцкага, а Каляды – Нязбодзіцкага сельсаветаў. І зноў прыгожыя яркія касцюмы герояў, атрыбуты святаў.

 

 

Унікальны абрад «Навадворскае вяселле» прапанаваў увазе гледачоў Навадворскі сельсавет. Як праходзілі заручыны ў гэтай мясцовасці ў былыя часы, цікава было паглядзець усім.
Падворак пад назвай «Сяброўства без межаў» прадстаўляў Поразаўскі сельсавет. На яго тэрыторыі мірна жывуць прадстаўнікі розных нацыянальнасцей. Шматвяковыя сувязі аб’ядноўваюць паразаўчан з палякамі. З цягам часу яны толькі ўзмацніліся. Пра гэта і расказалі гаспадары падворка.

 

 

 

 

Незабыўнае завочнае падарожжа па пушчанскім краі арганізаваў Дабравольскі сельскі савет. Сапраўднае «Свята лесу». А якімі дарамі багата гэта зямля, можна было ўбачыць на свае вочы на падворку. І не толькі ўбачыць, але і паспрабаваць іх.

 

 

 

 

 

На улице Ленина расположился «Шляхецкі праменад». Вниманию гостей праздника были предложены разноплановые по внутреннему содержанию и технике выполнения, но одинаково притягательные картины. Портреты, натюрморты, пейзажи родного края и не только. Свои работы на выставке представили художники объединения «Абуджэнне» (г. Минск), ГрГУ имени Янки Купалы, ГУО «Свислочская ДШИ» и другие местные авторы.


Кроме того, любой желающий мог попросить минских художников написать его портрет, а также получить обучающий мастер-класс от преподавателей Свислочской детской школы искусств.

 

 

 

 

Можно было полюбоваться красочными композициями в рамках выставки «Цветочное панно». К примеру, Свислочский участок почтовой связи создал поздравительную открытку, посвященную 760-летию любимого города. А ГУ «Свислочский центр социального обслуживания населения» продемонстрировал необычное сочетание ярких цветов, ягод и фруктов.

 

 

 

 

Настроение на площадке создавали работники государственных учреждений образования «Ясли-сад № 2», «Дошкольный центр развития ребенка», «Гимназия № 1 им. К. Калиновского», «Средняя школа № 3», «Средняя школа № 2 имени Н. П. Массонова», а также учреждение здравоохранения «Свислочская центральная районная больница». Их дружные заводные команды в рамках смотра-конкурса «Блюда белорусской национальной кухни» разыграли творческие представления. В рамках этого же конкурса работала и «Еврейская корчма». В организованных тематически украшенных палатках столы ломились от разнообразия приготовленных лакомств. Все привычное и любимое каждому белорусу: золотистые драники, сало, с юмором названное командой больницы белорусским наркотиком, блины, грибы, картошка с мясом и шкварками, пироги, холодник, квас, березовый сок – всего не перечесть. Этими вкусностями щедро угощали гостей, пели песни, призывали присутствующих веселиться и не оставаться без хорошего настроения.

 

 

 

Галоўная сцэна свята не пуставала ні хвіліны. Адразу пасля «Гістарычнага летапісу Свіслачы» гледачы змаглі атрымаць асалоду ад выступлення ансамбля народнай музыкі і танцу Белдзяржфілармоніі «Купалинка». Следам за выбітнымі майстрамі на сцэне шчыравалі творчыя калектывы нашых сяброў з Літвы і Польшчы.Далей эстафету падхапілі творчыя калектывы Гродзенскай вобласці. 

 

  

 

  

 

Сапраўдным сюрпрызам для свіслачан і гасцей свята стаў канцэрт фіналістаў Рэспубліканскага прафсаюзнага конкурсу творчасці працоўных калектываў «Новыя імёны Беларусі», які прайшоў у рамках рэспубліканскай народна-патрыятычнай акцыі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі «Мы – разам!». Акрамя выступлення зорак нашай эстрады – дуэта Аляксандры і Канстанціна, Аляксея Хлястова, Вольгі Плотнікавай, якая, дарэчы, выконвала і ролю вядучай, адным са значных момантаў свята стала ўшанаванне працоўных дынастый. Вядомая ў раёне дынастыя ўрачоў Пазняк, працоўная дынастыя Форыс з ААТ «Акр-Агра», дынастыя сям’і Турак з філіяла «Нязбодзічы» ААТ «Ваўкавыскі мясакамбінат», працоўная дынастыя Скібіцкіх з ААТ «Ханявічы», педагагічная дынастыя Кічкайла–Жук са Свіслачы, дынастыя сям’і Здановічаў з УСП «Саўгас «Паразоўскі», працоўная дынастыя сям’і Пажарыцкіх з УСП «Новы Двор-Агра», дынастыя працаўнікоў спажывецкай кааперацыі Скіркоўскіх. Усім ім старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў С. С. Крывапуст уручыла дыпломы і каштоўныя падарункі. Ушанавалі на свяце і маладога ўрача Ксенію Петушкевіч з яе настаўнікам Ірынай Генрыхаўнай Шульскай.


Фінальным акордам святочнага канцэрта стала выступленне таленавітага беларускага спевака Сашы Нема.

 

 

 

 

Дзіцячая пляцоўка, якая размясцілася насупраць сектара па рабоце з дзяцьмі і моладдзю, у гэты дзень нагадвала чароўную краіну, дзе панавалі радасць і вяселле. Маленькія ўдзельнікі свята з захапленнем асвойвалі казачныя атракцыёны і каруселі. Пазітыўны настрой вызывала і арганізаваная выстава работ дзіцячай творчасці.

 

 

 

 

А з імправізаванай сцэны гасцей пляцоўкі сардэчна запрашала на міжатлантычны лайнер «Шчаслівае дзяцінства» вядучая Юлія Каліноўская (цэнтр творчасці дзяцей і моладзі г. Свіслачы). У пачатку падарожжа першым быў прыпынак «Музычны». Прыгожымі песнямі дзяцей і дарослых вітала вакальная група «Успех» (сектар па рабоце с дзяцьмі і моладдзю, муз. кіраўнік Г. І. Шапавал). Сапраўднае майстэрства прадэманстравалі артысты эстраднай студыі «Мечта» з аг. Гудзевічы Мастоўскага раёна. Непаўторным сцэнічным хараством зачараваў добра вядомы свіслачанам узорна-танцавальны калектыў «Улыбка». Свой музычны падарунак уручылі Віктар і Міхаіл Лобачы (аддзяленне дзённага знаходжання для інвалідаў цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Свіслацкага раёна).

 

 

 

 

На другім прыпынку наведвальнікаў пляцоўкі шчыра віталі работнікі раённай дзіцячай бібліятэкі, якія прапанавалі конкурс знаўцаў – музычны «Ералаш». Дзеці з цікавасцю адгадвалі фільмы з музычнымі ўрыўкамі. Гульнявая праграма «Хто дзе жыве» яшчэ раз нагадала самым маленькім гасцям пра раслінны і жывёльны свет. Натоўп захопленых дзяцей сабралі вакол сябе і клоуны-хадулісты з Магілёва. А зусім недалёка ад асноўных падзей размясцілася мастачка з Ваўкавыска, якая прафесійна рабіла дзяўчынкам і хлопчыкам крэатыўны аквагрым. Бліжэй да вечара падлеткі змаглі наведаць фестываль фарбаў «The Color fest».

   

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Вольга БУБЕНЧЫК, Алена КЕДЗІК, Наталля ТУРКО, Людміла БАЛЫШ, Вольга ПАЎЛЮЧЭНЯ, Ігар БАЯРКІН, Кацярына ДУДКО.

Фота Грыгорыя ШЫРАЕВА, Алены КЕДЗІК, Вольгі ПАЎЛЮЧЭНІ, Кацярыны ДУДКО.

 

Предыдущая статья

Святочны старт у Краіну ведаў