banner

Святочны старт у Краіну ведаў

03 Сентября’16
1903

Святочны старт у Краіну ведаў

 

Урачыстая лінейка, прысвечаная пачатку новага навучальнага года, прайшла ва ўсіх установах адукацыі раёна. У гэтым годзе за парты селі 1 566 вучняў. Першы школьны званок прагучаў для 139 першакласнікаў.

 

Святочная атмасфера панавала і ў Навадворскай СШ, якая гасцінна расчыніла дзверы для 83 сваіх выхаванцаў. Вучняў і настаўнікаў цёпла віталі шаноўныя госці: старшыня раённага Савета дэпутатаў В. А. Суботка, метадыст Свіслацкага вучэбна-метадычнага кабінета А. М. Вайцюлевіч, в. а. намесніка дырэктара-начальніка агракомплекса УСП “Новы Двор-Агра” Д. А. Турак.

Святочны старт у Краіну ведаў

Святочны старт у Краіну ведаў

Святочны старт у Краіну ведаў


Віктар Аляксеевіч адзначыў, што Навадворская школа зрабіла важкі ўклад у развіццё сістэмы адукацыі раёна, яна можа па праву ганарыцца поспехамі і дасягненнямі сваіх педагогаў і выхаванцаў. Ён пажадаў установе адукацыі новых поспехаў і творчага натхнення. Прагучалі словы падзякі бацькам за дапамогу ва ўмацаванні матэрыяльна-тэхнічнай базы школы.

Святочны старт у Краіну ведаў

Святочны старт у Краіну ведаў

Святочны старт у Краіну ведаў


З асаблівай цеплынёй прысутныя сустракалі пецярых першакласнікаў, якіх павядзе ў цудоўную краіну ведаў першая настаўніца Алена Іванаўна Петрулевіч. З рук дырэктара школы А. І. Ганчарэвіч яны атрымалі падарунак Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь − першы падручнік “Беларусь – наша Радзіма”. Сваімі падарункамі маленькіх вучняў прывіталі і будучыя выпускнікі школы.

Святочны старт у Краіну ведаў

Святочны старт у Краіну ведаў

Святочны старт у Краіну ведаў


Нарэшце, у выкананні адзінаццацікласніка Сашы Карпука і першакласніцы Насці Ботвіч для ўсіх вучняў і настаўнікаў школы прагучаў першы званок на першы ўрок.

Святочны старт у Краіну ведаў

Святочны старт у Краіну ведаў

Святочны старт у Краіну ведаў

Святочны старт у Краіну ведаў

Святочны старт у Краіну ведаў

Святочны старт у Краіну ведаў

Святочны старт у Краіну ведаў

Святочны старт у Краіну ведаў

Святочны старт у Краіну ведаў

Святочны старт у Краіну ведаў

Святочны старт у Краіну ведаў

Святочны старт у Краіну ведаў


* * *

Навучэнцаў, педагогаў і бацькоў сабрала ўрачыстая лінейка ў гімназіі № 1 імя К. Каліноўскага г. Свіслач. Сярод ганаровых гасцей – старшыня раённага выканаўчага камітэта У. С. Анішчык, начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Л. Р. Буяк, начальнік аддзялення пагранічнага кантролю «Свіслач» маёр А. В. Князеў. Уладзімір Сяргеевіч павіншаваў прысутных з пачаткам новага навучальнага года, адзначыў дасягненні сістэмы адукацыі раёна і выказаў упэўненасць у будучых высокіх выніках.

Святочны старт у Краіну ведаў

Святочны старт у Краіну ведаў


Дзень ведаў стаў пачаткам новага этапу ў жыцці ўчарашніх дашкалят. Першага верасня гімназія вітала дзевятнаццаць першакласнікаў. Ім уручаны традыцыйны падарунак ад Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А. Р. Лукашэнкі – кніга «Беларусь – наша Радзіма». Прывітаў першакласнікаў і адзінаццаты клас, падарыўшы ім набор школьных прыналежнасцей, крэатыўна ўпакаваных у выглядзе вялізнага торта. Для іх, будучых выпускнікоў, прагучаў апошні першы званок. Званок, які паклікаў вучняў усіх класаў на першы – асаблівы – урок на тэму «Нам мір завешчана берагчы!».

Святочны старт у Краіну ведаў

Святочны старт у Краіну ведаў

 

* * *

Першы званок празвінеў і для вучняў самай вялікай школы раёна – СШ № 2 імя М. П. Масонава г. Свіслач.

Святочны старт у Краіну ведаў

Сёлета тут за школьныя парты селі 45 першакласнікаў, іх вернымі старэйшымі таварышамі і дарадчыкамі на працягу чатырох гадоў будуць М. І. Жук і Т. Г. Мартынец. У адукацыйнай установе налічваецца і 32 адзінаццацікласнікі, у якіх наперадзе шмат цікавых спраў і жыццёвых выпрабаванняў, у іх ліку выпускныя экзамены.


Як заўсёды на ўрачыстай лінейцы, прысвечанай Дню ведаў, было шматлюдна. Ад прадстаўнікоў мясцовай улады да сабраўшыхся звярнулася начальнік аддзела жыллёва-камунальнай гаспадаркі райвыканкама В. В. Канюк. Яна шчыра павіншавала вучняў, педагогаў, бацькоў з пачаткам новага навучальнага года, пажадаўшы выдатных адзнак, цікаўных вучняў і ўдзячных дзяцей.


– Імкліва праляцелі летнія канікулы, школа зноў шырока расчыніла дзверы для сваіх вучняў, – гаварыў у сваёй прамове дырэктар установы Э. І. Шалкевіч. – Сённяшні дзень незвычайны, асабліва для першакласнікаў. Яны ўпершыню пераступілі парог школы. Жадаю ім настойлівасці ў авалодванні ведамі, якія ім абавязкова спатрэбяцца, каб у будучым стаць дастойнымі грамадзянамі сваёй краіны.


Патрыётамі сваёй дзяржавы бачыць вучняў другой гарадской школы начальнік змены АПК “Свіслач” Д. Г. Галяк, які таксама прысутнічаў на ўрачыстасці.


Лінейка скончылася на радаснай ноце: вучні першых класаў атрымалі падарункі ад выпускнікоў, пасля чаго ўся школа прыняла ўдзел у акцыі “Голуб міру”, запусціўшы ў паветра папяровых птушак. Блакітныя шарыкі, да якіх былі прымацаваны птушкі, яшчэ доўга-доўга кружыліся над школай.

 

* * *

Позади веселые каникулы и школа № 3 города Свислочь гостеприимно распахнула двери для своих подросших и отдохнувших за лето учеников. Их в этом учебном году 329. А для 24 маленьких первоклашек этот день вдвойне праздничный - они впервые переступили порог школы и услышали первый звонок. С началом нового учебного года их пришли поздравить руководство города, представители районного отдела образования, МЧС, следственного комитета, пограничной и таможенной службы. 

Святочны старт у Краіну ведаў

Святочны старт у Краіну ведаў

Святочны старт у Краіну ведаў

Святочны старт у Краіну ведаў

По традиции ученики 11 класса вручили первоклассникам подарки от Президента – книгу «Беларусь – наша Радзіма”.

Святочны старт у Краіну ведаў

Святочны старт у Краіну ведаў

Святочны старт у Краіну ведаў

Святочны старт у Краіну ведаў

Святочны старт у Краіну ведаў

Святочны старт у Краіну ведаў

Святочны старт у Краіну ведаў

Святочны старт у Краіну ведаў

Святочны старт у Краіну ведаў

Святочны старт у Краіну ведаў

Святочны старт у Краіну ведаў

 

Кацярына ДУДКО, Наталля ТУРКО, Алена КЕДЗІК, Грыгорый ШЫРАЕЎ.

Фота аўтараў і Вольгі БУБЕНЧЫК.

Предыдущая статья

Вниманию избирателей!