Меркаванні ў лічбах
09:00
17 Августа’21
Праз паўгода Аналітычны цэнтр ЕсооМ з прыцягненнем фонду “Украінская палітыка” правёў рэспубліканскае апытанне грамадскай думкі “Сацыяльнае мысленне і медыясістемы» і параўнаў адказы. Калі ўлічыць, што былі апытаныя 1 890 рэспандэнтаў у 126 населеных пунктах усіх рэгіёнаў Беларусі і статыстычная памылка выбаркі не перавышае 2,5 працэнта, высновы даволі цікавыя.
Самы галоўны, мабыць, – ёсць дынаміка ў фарміраванні меркаванняў. Каб даказаць гэта, пройдземся па некалькіх пытаннях.
Чые інтарэсы выказваюць лідары апазіцыі? У тым, што народа Беларусі, у лютым былі ўпэўненыя 14,2 працэнта, а ў ліпені – 4,7 працэнта. Адказ “некаторых слаёў” у лютым выбралі 10 працэнтаў апытаных, у ліпені – 6,1; “Толькі ўласныя” – 17,2 і 16,6 працэнта адпаведна. У тым, што лідары апазіцыі выказваюць інтарэсы іншых краін, у канцы зімы былі ўпэўненыя 23 працэнта, у сярэдзіне лета – ужо 41,4 працэнта. Людзі пачынаюць пераасэнсоўваць, што адбывалася ў краіне.
А было вось што. Упершыню ў гісторыі Беларусі санкцыі былі ўведзеныя супраць усяго народа. Не супраць канкрэтнага прадпрыемства або асобнага кіраўніка. Узяць хоць бы новую для нас форму – авіяцыйныя санкцыі.
Якую мэту маюць санкцыі супраць Беларусі? Згодна з сацдаследаваннем, 25,2 працэнта апытаных лічаць, што санкцыі накіраваны на тое, каб зрабіць наша жыццё горшым, 17,6 працэнта ўпэўненыя, што так адпрацоўваецца сцэнарый націску на Расію, 15 працэнтаў лічаць, што санкцыі павінны зрабіць Беларусь залежнай. І цэлых 2 (!) працэнта людзей думаюць, што ўведзеныя санкцыі зробяць наша жыццё лепшым, а Беларусь незалежнай. Пагадзіцеся, адказы вельмі паказальныя.
Як жа ставяцца да санкцый супраць краіны беларусы? Негатыўна ставяцца 59,9 працэнта апытаных, хутчэй негатыўна – 16,9 працэнта, нейтральна – 3,8 працэнта. Падтрымліваюць увядзенне санкцый 2,2 працэнта беларусаў.
Большасць людзей добра разумее, што наша краіна сутыкнулася з беспрэцэдэнтным эканамічным і палітычным націскам. Мэта ўвядзення санкцый – падарваць суверэнную і незалежную дзяржаву, якая праводзіць самастойную знешнюю і ўнутраную палітыку, разбурыць яе эканоміку. Бо сарваныя прамысловыя кантракты, дамовы па рэалізацыі беларускай прадукцыі накіраваны не толькі на падрыў эканамічнага ўкладу, але і на разбурэнне сацыяльнай сферы, дзяржаўных праграм па ўмацаванні здароўя народа, падтрымцы нараджальнасці, шматдзетных сем’яў, моладзі, пажылых людзей. Усім відавочна, для чаго гэта робіцца – пагоршыць узровень жыцця насельніцтва, спарадзіць сацыяльную незадаволенасць. Тыя, хто за мяжой заклікае да санкцый, прыкрываюцца імем беларускіх работнікаў, маўляў, працаўнікі самі хочуць застацца без працы і заработнай платы. Але дэклараваць місію “ўсё для людзей” у такой сітуацыі па меншай меры непрыстойна.
Вельмі хочацца верыць, што дэстабілізаваць абстаноўку ў нашай краіне ўсё ж не атрымаецца. Агрэсіўныя і неабгрунтаваныя дзеянні выпрацоўваюць у беларусаў імунітэт і робяць іх мацней і згуртаваней.
Адкрыта не разумеючы, чаму еўрапейскія (і не толькі) палітыкі сустракаюцца з тымі, хто не мае ніякага права прадстаўляць нашу краіну, у канцы хацелася б прывесці словы старшыні грамадскага аб’яднання БСЖ Алены Богдан: “Беларускі саюз жанчын сабраў больш за 52 000 подпісаў супраць санкцый. Мы не просім міласці – не перашкаджайце нам жыць, не перашкаджайце нам будаваць сваю краіну, забяспечваць сацыяльную абарону нашых сем’яў, не перашкаджайце нам працаваць!” Усё проста – не перашкаджайце!