banner

Аднавяскоўцы: вёска Грынявічы

21 Ноября’20
1852


Вёска Грынявічы знаходзіцца ў Поразаўскім сельсавеце. Назва, як сцвярджае беларускі вучоны-географ, тапаніміст Вадзім Андрэевіч Жучкевіч, патранамічнага паходжання ад асновы грынь, грындзі – лішай, парша. У беларуска-польска-літоўскім памежжы сустракаюцца выразы «грыніла»,«грынлівы жабрак». Ёсць і іншае тлумачэнне назвы: Грынь – ад імя Грыгорый. У 1897 г. населены пункт быў тэрыторыяй Ізабелінскай воласці, у ёй было 52 двары, у якіх пражывалі 302 жыхары. У 1905 г. яе насялялі 340 жыхароў.  Зараз у Грынявічах зарэгістраваны 37 чалавек. З іх 10 працаздольнага ўзросту, 22 – пенсійнага і 5 дзяцей. 

Дело продолжится в детях

Гриневичи.jpgУроженка Гриневичей Елена Москаленко большую часть своей жизни отдала сельскому хозяйству. Продолжала трудиться, даже будучи на заслуженном отдыхе. «Я душой животновод», – говорит Елена Ивановна. И тому подтверждение ее трудовая биография.

Именно на животноводческой стезе нашла себя моя героиня. «Может, любовь к животным передалась от отца. Ведь он всю жизнь трудился на ферме», – предполагает она. Но как бы то ни было, эта часть стажа длиною в двадцать лет (несколько первых лет трудовой биографии Елена Ивановна работала на фабрике лозовой мебели, разносила почту) самая продолжительная. 

И началась она с молочно-товарной фермы «Гриневичи». Слесарем на ферму устроился муж Иван Иванович. Туда после декретного отпуска пришла и она. Сначала оператором машинного доения. Ответственного работника, болеющего за свое дело, заметили и предложили возглавить коллектив. Полученный на маленькой ферме опыт пригодился, когда перешла на горностаевичскую, где и коллектив большой и животных в два раза больше. Значит, и ответственности, и обязанностей больше. 
Только в этом году ушел на заслуженный отдых Иван Иванович, тридцать восемь лет он слесарничал на ферме. Трудовую династию животноводов продолжила дочь Татьяна. Она работает в УСП «Совхоз «Порозовский» зоотехником-селекционером. Еще одна дочь Елена была некоторое время помощником мамы на ферме. Сейчас посвятила себя воспитанию детей. Сын Сергей стал водителем. Живет с семьей в Волковыске.

Елена Ивановна нисколько не жалеет, что так сложилась судьба. Самое главное, что она нашла любимую профессию. Значит, все было правильно сделано. Теперь они с мужем наслаждаются каждым днем, ждут с нетерпением приезда детей и семи внуков. Они отрада и радость бабушки и дедушки. 


Жыццё прайшло маладое...

Гриневичи1.jpgНадзеі Аляксандраўне Акунеўскай 91 год. У вёску яна, ураджэнка Алісевічаў, пераехала, выйшаўшы замуж за мясцовага хлопца.

На жаль, памяць гэтую мілую бабульку ўжо падводзіць. Але Надзея Аляксандраўна памятае, што ў сям’і акрамя яе была яшчэ сястра, якая даўно памерла. У школу Надзя хадзіла толькі адзін год. Шчыра прызнаецца, што цяжка ёй давалася грамата. Яна гатовая была лепш нешта зрабіць па хаце, па гаспадарцы, чым пісаць ці завучваць напамяць вершы. Бацькі не прымушалі дзяўчынку да вучобы.

Жыццё было не з лёгкіх у Надзеі Аляксандраўны. Цяжкая сялянская праца з малых гадоў, якой не паменшылася пасля замужжа. Заўсёды трымалі гаспадарку. «А як жа, разважае мая субяседніца. Так у той час усе жылі». У іх з мужам не было дзяцей. Жылі ўдваіх, працавалі ў сельскай гаспадарцы. Надзея Аляксандраўна ўсё жыццё ў паляводстве.

«Жыццё прайшло маладое, а нічога добрага не бачыла. Толькі пацярпела. Што і было, забылася», – са шкадаваннем кажа жанчына, завяршаючы размову са мной. Але тут жа лагодна ўсміхаецца, як быццам апамятаўшыся, расказвае, што зараз добра, што прыязджае пад самы дом аўтамагазін. 

Жыве Надзея Аляксандраўна адна. Але яе часта наведваюць пляменнікі, дапамагаюць па гаспадарцы, прыводзяць у парадак двор, прысядзібны ўчастак. Нягледзячы на сталыя гады, яна бадзёрая, заўсёды рада гасцям. Сама стараецца трымаць у чысціні і парадку дом, любіць прайсціся па вёсцы, успомніць мінуўшчыну, пагаварыць з аднавяскоўцамі.

Людміла БАЛЫШ
Фота аўтара

Предыдущая статья

Несломленная деревня