Не за гарамі Дзень пажылых людзей. Да гэтай даты ўжо рыхтуюцца наведвальнікі аддзялення дзённага прабывання для пажылых грамадзян.
Яны арганізавалі акцыю “Цяпло душы”. Гурткоўцы “Магія рукадзелля” зрабілі сувеніры і павіншавалі з надыходзячым святам пажылых грамадзян горада, якія пражываюць адны.
Да акцыі далучыліся работнікі раённага гісторыка-краязнаўчага музея. Яны падарылі наведвальнікам аддзялення дзённага прабывання бясплатную экскурсію на фотавыставу Эдварда Гжэгажа Функе “Маё падарожжа праз шэсць кантынентаў у Свіслач”.
Алена КЕДЗІК.