banner

З Благадатным Агнём ад Гроба Гасподняга да вас, людзі!

09 Сентября’15
2886
Мы вярталіся дамоў. Я з экспедыцыі, а мае калегі са Шчучына, дзе святкаваўся Дзень беларускага пісьменства. На дарозе звыклы рух. Невядома адкуль вылятае машына і, робячы ў паветры некалькі пераваротаў, апынаецца ў кювеце. Страшна! Вадзіцель і чатыры пасажыркі не могуць дайсці да сябе. Але яны жывыя! Ці ж не цуд?! Відаць, дайшла і да гэтых мясцін сіла Благадатнага Агню.
Благадатны Агонь. Гэта цуд, які адбываецца кожны год у Іерусаліме. Сюды на Вялікдзень збіраюцца сотні тысяч паломнікаў, каб дакрануцца да Святога агню і ачысціць ім сваю душу і помыслы. Пяць дзён ён вандруе па Брэсцкай і Гродзенскай абласцях у сталіцу Дня беларускага пісьменства. Сёлета гэта Шчучын. Яго даставяць удзельнікі ХХII Міжнароднай навукова-асветніцкай экспедыцыі «Дарога да Святыняў». Кожны год экспедыцыя пачынае свой маршрут ад Свята-Духава кафедральнага сабора, што ў Мінску. Духоўна акармляе экспедыцыю Праасвяшчэнны епіскап Барысаўскі і Мар’інагорскі Веніямін. Ён выносіць з алтара галоўнага храма Беларускай Праваслаўнай Царквы непагасную лампаду з Благадатным Агнём ад Гроба Гасподняга і благаслаўляе протаіерэя Свята-Духава сабора Сергія Гардуна, настаяцеля храма Міколы Цудатворца вёскі Вялікая Ухалода Барысаўскага благачыння протаіерэя Аляксандра Пачопку несці гэтую Святыню. Затым Уладыка Веніямін выносіць з алтара Адзігітрыю (Пуцевадзіцельніцу) экспедыцыі – цудатворную Загор’е-Сталавіцкую ікону Пакрову Прасвятой Багародзіцы і благаслаўляе намесніка кіраўніка экспедыцыі, супрацоўніка Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі А. М. Лапата-Загорскага.

З Благадатным Агнём  ад Гроба Гасподняга  да вас, людзі!

 

З Благадатным Агнём  ад Гроба Гасподняга  да вас, людзі!

 

З Благадатным Агнём  ад Гроба Гасподняга  да вас, людзі!

 

З Благадатным Агнём  ад Гроба Гасподняга  да вас, людзі!

 

З Благадатным Агнём  ад Гроба Гасподняга  да вас, людзі!

 


На ўсім маршруце духоўна-асветніцкага паломніцтва «Дарога да Святыняў» у храмах, капліцах, манастырах, агульна-адукацыйных і прафесійна-тэхнічных навучальных установах, сацыяльных цэнтрах, нядзельных школах праводзіліся ўрокі беларускага пісьменства. Пра родную матчыну мову вялі гаворку паэты, пісьменнікі, фотамастакі, загадчыкі музеяў. Сярод іх і протаіерэй Свята-Духава кафедральнага сабора, кандыдат багаслоўя, прафесар Мінскай духоўнай акадэміі, галоўны захавальнік Благадатнага Агню Сергій Гардун, пісьменніца, заслужаны работнік культуры Рэспублікі Беларусь, лаўрэат Прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «За духоўнае адраджэнне», кіраўнік экспедыцыі Н. С. Загорская (Юста Беларуска). Наведалі мы таксама культурна-асветніцкія ўстановы, дзе ладзяцца навукова-духоўна-асветніцкія, літаратурныя, музычныя сустрэчы. Выступалі артысты Марыя Захарэвіч, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР, народная артыстка Беларусі, З. У. Феакцістава-Каладзяжная, аўтар і выканаўца тэатра аднаго акцёра «Слова», Л. І. Скроцкая-Махнач, кампазітар, член Беларускага Саюза музычных дзеячаў. Пісьменнікі і паэты чыталі свае вершы (А. І. Бутэвіч (Максім Валошка), М. З. Башлакоў, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь, В. Б. Спрынчан, І. М. Фралова, член Саюза пісьменнікаў Беларусі, Я. В. Пясецкі). 
Ва ўсіх населеных пунктах, якія наведвалі паломнікі, садзіліся сады малітвы: ад пладовых да лясных і дэкаратыўных, у асноўным па 22 дрэвы, па колькасці экспедыцый. Усім храмам дарылі копію Загор’е-Сталавіцкай іконы Пакрову Прасвятой Багародзіцы. Прыхажанам раздавалі іконкі, свечкі, апаленыя Благадатным Агнём.

З Благадатным Агнём  ад Гроба Гасподняга  да вас, людзі!

 

З Благадатным Агнём  ад Гроба Гасподняга  да вас, людзі!

 

З Благадатным Агнём  ад Гроба Гасподняга  да вас, людзі!

 

З Благадатным Агнём  ад Гроба Гасподняга  да вас, людзі!

 


Падчас урачыстых мітынгаў удзельнікаў экспедыцыі сустракалі хлебам-соллю, прынародна кіраўнікі раёнаў перадавалі асвечаную зямлю, якая потым падсыпалася пад кожнае дрэўца. Да праваслаўных Святыняў паўсюль ладзіліся Хрэсныя ходы. Лампаду з Благадатным Агнём уносілі па ўквечаных дарожках. Калакольны звон саграваў душу і сэрцы людзей.
Святое Поле каля вёскі Загор’е Баранавіцкага раёна. Экспедыцыя ніколі не абмінае яго. Тут вясной 1983 года яўлена цудатворная Загор’е-Сталавіцкая ікона Пакрову Прасвятой Багародзіцы. Такія іконы Архангельскага ліцця былі на харугвах імператарскіх палкоў з сярэдзіны ХVII стагоддзя, а таксама на харугвах палкавых праваслаўных храмаў. Знайшлі яе ў час земляных работ дарожнікі з Уралу. Былыя прыхадскія могілкі Загорскага Свята-Іаана-Прадцечанскага прыхода аддалі пад кар’ер, дзе бралі зямлю для падсыпкі асновы аўтамагістралі Берлін-Брэст-Масква. У першым каўшы экскаватара штосьці заблішчала. Гэта была ікона. Работы спынілі, але дагэтуль ужо вывезлі астанкі больш за 6 тысяч загінуўшых у розных войнах. Як было прыемна, калі на Святым Полі прагучаў верш Янкі Сіпакова. Закрануў ён сэрцы і душы людзей. Пачуццё гордасці за свой народ кранула ўсіх, хто быў там. «Як радасна, мой дружа, разумець, што наш народ не пагражаў нікому, не нападаў, не гнаў нікога з дому і ў дом чужы не нёс ніколі смерць...» Заўсёды тут вельмі ўрачыста служыцца малебен. Людзі запальваюць свае свечкі ад Благадатнага Агню. Вядзецца гаворка пра беларускую мову, праваслаўныя святыні, пра тое, хто мы, беларусы, такія на гэтым свеце. Потым экспедыцыя едзе далей.
Ва ўсіх гарадах, пасёлках, аграгарадках і вёсачках гэту незвычайную экспедыцыю сустракалі людзі добрай волі, шчырыя, сумленныя, ветлівыя, міласэрныя. Усе разам ішлі Хрэсным ходам да царквы, удзельнічалі ва ўрачыстым набажэнстве, запальвалі свечкі. А потым, нягледзячы часам на моцны вецер, дождж, сталыя людзі, дзеці, моладзь – усе асцярожна, неяк вельмі клапатліва няслі іх дадому. Усюды ўдзельнікаў экспедыцыі чакаў пачэсны прыём. На мяжы раёнаў віталі нас добрай  песняй і караваем з новага ўраджаю (потым абавязкова гэтыя караваі перадавалі ў сацыяльныя цэнтры, прыюты, бальніцы).

З Благадатным Агнём  ад Гроба Гасподняга  да вас, людзі!

 

З Благадатным Агнём  ад Гроба Гасподняга  да вас, людзі!

 

З Благадатным Агнём  ад Гроба Гасподняга  да вас, людзі!

 

З Благадатным Агнём  ад Гроба Гасподняга  да вас, людзі!

 

З Благадатным Агнём  ад Гроба Гасподняга  да вас, людзі!

 

З Благадатным Агнём  ад Гроба Гасподняга  да вас, людзі!

 

З Благадатным Агнём  ад Гроба Гасподняга  да вас, людзі!

 

З Благадатным Агнём  ад Гроба Гасподняга  да вас, людзі!

 

З Благадатным Агнём  ад Гроба Гасподняга  да вас, людзі!

 

З Благадатным Агнём  ад Гроба Гасподняга  да вас, людзі!

 

 
 
Далейшая дарога павяла экспедыцыю ў сёлетнюю сталіцу беларускага пісьменства і асветы, у горад Шчучын. «І, мабыць, самае каштоўнае, – сказаў Уладыка Арцемій, – усе святыні, да якіх прыводзіць гэта навукова-асветніцкая экспедыцыя, знаходзяцца не ў далёкіх краінах, не за марамі-гарамі, а тут, на зямлі нашых бацькоў і нашых нашчадкаў».
Вось і Шчучын! Сюды прыйшло вялікае свята. Дзень беларускага пісьменства – асаблівая падзея, гэта ўшанаванне літаратурнага і паэтычнага слова, кнігі. Літаратурная спадчына шчучынскай зямлі багатая. Яна звязана з імёнамі Элізы Ажэшкі і Алаізы Пашкевіч.
«Наша экспедыцыя ідзе перад святам беларускага пісьменства. Здавалася б, што гэта вельмі розныя падзеі – сыходжанне Благадатнага Агню ў Іерусаліме і дзяржаўнае свята беларускага пісьменства. Але адкуль пайшло наша пісьменства? Адказ просты: пайшло ад Царквы. Прыйшло хрысціянства. Яно прынясло нашаму народу асвету. Свяціцель Кірыла Тураўскі, прападобная Еўфрасіння, ігумення Полацкая – гэта нашы праваслаўныя асветнікі. І на працягу наступных стагоддзяў асвету народу несла Царква. Вось таму яна прымяркоўвае гэту экспедыцыю з Благадатным Агнём ад Гроба Гасподняга да Свята беларускага пісьменства», – гэтыя словы гучалі ў кожным храме з вуснаў айца Сергія. 
У экспедыцыі «Дарога да Святыняў» я ўпершыню. Што мяне асабліва ўразіла? Людзі. Іх гасціннасць, сардэчнасць, добразычлівасць на працягу ўсяго маршруту. І тое моцнае жаданне несці святло і цеплыню Непагаснай Лампады духоўнасці з Благадатным Агнём ад Гроба Гасподняга. Вельмі ўразілі жыхары горада Івацэвічы. Яны бясконцым светла-ружовым патокам ішлі і ішлі да храма Дзяржаўнай іконы Божай Маці. Юнакі, дзеці, сталыя людзі... На другі дзень, зусім раненька, людзі зноў ішлі да Благадатнага Агню. Сярод цывільнай вопраткі час ад часу мільгацела форма. Гэта было вельмі і вельмі прыемна. Таксама ў маім сэрцы засталася незапланаваная сустрэча нашай экспедыцыі ў Алекшыцах. Айцец Сергій і прыхаджане храма Пакрову Прасвятой Багародзіцы цярпліва чакалі нас. А чаму? Бо ўсё па-людску. Гасподзь у Вобразе Нерукатворнага Благадатнага Агню – Агню Вялікадня ідзе па Беларусі. Ратуе Беларусь, мацуе дух і веру, асвячае, згуртоўвае народ, благаслаўляе яго на працоўныя і творчыя здзяйсненні. Вучыць любіць і бараніць сваю Айчыну.

Валянціна ХАМЧУК.
 

Предыдущая статья

Любовь, которой никогда много не бывает