banner

Як мы знаёміліся з чылійскай вавёркай

09 Июля’15
1685
Якіх толькі музеяў няма на белым свеце. Але навошта нам увесь свет, калі побач, па-суседску, у Вялікай Бераставіцы, ёсць адзіны ў сваім родзе Музей вавёркі. Зацікаўленыя гісторыяй яго ўзнікнення, а таксама паходжаннем галоўных экспанатаў, мы накіраваліся туды, як толькі выдалася вольная хвіліна. Не пашкадавалі, бо дзякуючы нашым суразмоўцам – дырэктару музея Аляксандру Мікалаевічу Галавачу, галоўнаму захавальніку фондаў Анастасіі Міхайлаўне Весялухе-Волкавай і старэйшаму навуковаму супрацоўніку Яўгену Аляксандравічу Волкаву – экскурсія атрымалася цікавай і карыснай. Таму што галоўны наш дэвіз: жыву ў Беларусі і тым ганаруся. 
Адкрыўся Музей вавёркі ў новым памяшканні ў кастрычніку 2014 года. Чаму менавіта вавёркі, здагадацца няцяжка. Гэты звярок прадстаўлены на гербе гарадскога пасёлка. А герб Бераставіца атрымала разам з Магдэбургскім правам у 1754 годзе. У чатырох залах музея чаго толькі няма па прыродазнаўчай і краязнаўчай тэматыцы, але, як сведчаць супрацоўнікі музея, наведвальнікі бачаць адно вяршыню айсберга. Асноўная яго частка захоўваецца ў фондах.
У першай зале мы знаёмімся з прадстаўнікамі сямейства вавёркавых. Тут і прыгожыя фотаздымкі жывёл, і асноўныя іх характарыстыкі, і ўмовы жыцця, і нават прыклады футра. Пачэснае месца на адной са сцен займае інтэрактыўная карта, дзякуючы якой можна ўбачыць, на якім з кантынентаў пражывае той ці іншы від вавёрак. Аднак самы цікавы экспанат – жывая чылійская вавёрка. Яна зрабіла некалькі колаў па сваіх "апартаментах” і са здзіўленнем назірала за тым, як мы націскаем розныя кнопкі на карце. Быццам, старалася запомніць, дзе жывуць яе сародзічы. Мо, калі ў госці наведаецца.

Як мы знаёміліся  з чылійскай вавёркай

 

Як мы знаёміліся  з чылійскай вавёркай

 

Як мы знаёміліся  з чылійскай вавёркай

 

Як мы знаёміліся  з чылійскай вавёркай

 

Як мы знаёміліся  з чылійскай вавёркай

 

Як мы знаёміліся  з чылійскай вавёркай

 

Як мы знаёміліся  з чылійскай вавёркай

 

Як мы знаёміліся  з чылійскай вавёркай

 

Як мы знаёміліся  з чылійскай вавёркай

 

Як мы знаёміліся  з чылійскай вавёркай

 

Як мы знаёміліся  з чылійскай вавёркай

 

Як мы знаёміліся  з чылійскай вавёркай

 

Як мы знаёміліся  з чылійскай вавёркай

 

Як мы знаёміліся  з чылійскай вавёркай

 

Як мы знаёміліся  з чылійскай вавёркай

 


У другім зале "прапісаліся” вавёркі, якія жывуць на тэрыторыі Беларусі, і прадстаўнікі сямейства вавёркавых. Падрабязна прадстаўлены іх кармавы рацыён. Не ведаю, як вы, але я нават не падазравала, што сляды гэтых звяркоў адрозніваюцца ў той час, як яны ідуць за ежай і калі ўжо вяртаюцца. У сапраўдным ствале дрэва можна ўбачыць гняздо вавёркі, а на галінках побач яшчэ адзін яго варыянт – гайно. Вельмі рэалістычна выглядае кампазіцыя, як дразды бароняць гняздо ад вавёркі. Дарэчы, як і дыярама лесу, дзе пухнатыя грызуны размешчаны ў прыродных умовах. 
Трэцяя зала – сапраўдная скарбніца, бо тут маленькая гаспадыня музея прадстаўлена і ў філатэліі, і ў цацках, і ў кнігах, і ў фарфоравых скульптурах, і на паштоўках, і, вядома, на цукерках. Нездарма вавёрку ў народзе клічуць ласухай. Ёсць некалькі экспанатаў, якімі супрацоўнікі музея ганарацца асабліва. Наўмысна не буду іх пералічваць. Лепш, калі вы ўсё ўбачыце самі. 
Амаль непрыкметна мы перайшлі да гісторыі. Геральдыка, архітэктура Бераставіцкага раёна, уладальнікі Бераставіцы, славутыя землякі – усё тое, чым ганарыцца Бераставіччына і аб чым трэба ведаць сапраўдным беларусам. 
Чацвёртая зала прысвечана Першай і Другой сусветным войнам. Амаль адразу захоплівае ўвагу ўнікальная выстава фотаздымкаў ураджэнца Бераставіччыны Рамана Салаўя, які, трапіўшы на вайну, быў палкавым фотакарэспандэнтам. Уражвае наведвальнікаў і панарама цэнтра Бераставіцы, намаляваная па фотаздымку 1916 года. Разглядаючы прадметы побыту, старыя дакументы, падзякі, нешта з ваеннай атрыбутыкі, нельга не прызнаць, што супрацоўнікі музея плённа папрацавалі над стварэннем экспазіцый, якія былі бы цікавымі для людзей рознага ўзросту. 
Неўзабаве наша агульнаадукацыйная экскурсія падышла да канца. Ці пашкадавалі мы аб страчаным часе? Канешне не. Бо каб слыць чалавекам адукаваным і эрудыраваным, трэба ведаць не толькі гісторыю сваёй малой радзімы, але і краіны наогул.
 Вольга БУБЕНЧЫК.
Фота Грыгорыя ШЫРАЕВА.

Предыдущая статья

Зацвітала кветка ў лясным гушчары