banner

Зацвітала кветка ў лясным гушчары

09 Июля’15
2163
У купальскую ноч
Над прасторамi вод
Цалавалiся явар 
з калiнаю…
Паўлюк Трус
У народзе верылі, што ў купальскую ноч дрэвы могуць пераходзіць з месца на месца, жывёлы размаўляць паміж сабой, а ў рэчках можна ўбачыць русалак. Купалле, бадай, адно з найстаражытнейшых свят, з глыбокімі язычніцкімі каранямі. Нашы далёкія продкі звязвалі гэтае свята з культам сонца. У купальскую ноч, па паданням, праходзіла ачышчэнне вадой і агнём.
Цэнтральнае месца ў гарадскім парку, вакол якога разгортвалася свята, займала вогнішча, але перш-наперш артысты запрасілі ўсіх свіслачан на свята, прайшоўшы з песнямі па вуліцах горада. І ўдзячныя гледачы не заставілі сябе чакаць. А паглядзець сапраўды было на што. Цудоўныя песні ў выкананні народнага хора "Сузор’е” пад кіраўніцтвам Ірыны Ягоравай і жаночай вакальнай групы "Мілавіца” (кіраўнік Наталля Бубен) нікога не аставілі абыякавымі. 
А колькі вясёлых хвілін падарылі гледачам дзве суседкі Ганна і Марыя  (Марына Швяцова і Таццяна Вярбіцкая з народнага тэатра эстрадных мініяцюр "Супер Стар”). Дарослыя і дзеці з задавальненнем і азартам удзельнічалі ў конкурсах і гульнях, прапанаваных імі.

Зацвітала кветка  ў лясным гушчары

 

Зацвітала кветка  ў лясным гушчары

 

Зацвітала кветка  ў лясным гушчары

 

Зацвітала кветка  ў лясным гушчары

 

Зацвітала кветка  ў лясным гушчары

 

Зацвітала кветка  ў лясным гушчары

 

Зацвітала кветка  ў лясным гушчары

 

Зацвітала кветка  ў лясным гушчары

 

Зацвітала кветка  ў лясным гушчары

 

Зацвітала кветка  ў лясным гушчары

 

Зацвітала кветка  ў лясным гушчары

 


Гавораць, што ў купальскую ноч актывізуюцца ўсе нячыстыя сілы, якія імкнуцца нашкодзіць чалавеку. І сёлетняе свята не стала выключэннем. Баба Яга разам з Кікімарай, у ролі якіх выступілі Тамара Саляхава і Таццяна Форыс з народнага тэатра "Памфлет”, завіталі на святочную пляцоўку. Але, як заўжды, перамагло дабро. 
Канешне ж, не абыйшлося без пляцення вянкоў і пускання іх на ваду. А самыя смелыя і спрытныя вырашылі выпрабаваць удачу ў пошуках папараць-кветкі. Весяліліся і дарослыя, і дзеці, а малыя мелі магчымасць яшчэ пакатацца на дзіцячых электрамабілях.  

Ігар БАЯРКІН.
Фота Грыгорыя ШЫРАЕВА.

Предыдущая статья

Праздник страны, которую мы любим