Даставайце з вышак сані, гайда сцежкі праціраць…

20 Января’18
1682

Даставайце з вышак сані,  гайда сцежкі праціраць…

У Свіслацкім раёне на базе адукацыйных устаноў абсталяваны дзесяць лядовых каткоў і адна хакейная каробка.

 

Такім чынам, месцы для зімовых забаў з’явіліся ў вучняў кожнай школы. Дзеці з вялікім задавальненнем наведваюць прышкольныя каткі на перапынках і пасля ўрокаў.

Даставайце з вышак сані,  гайда сцежкі праціраць…


Асабліва яны палюбіліся школьнікам малодшых класаў. Цяпер гульні на свежым паветры пад наглядам дарослых звычайна праходзяць тут.

Даставайце з вышак сані,  гайда сцежкі праціраць…

 

Дзеці гуртамі выбягаюць са школы і адразу накіроўваюцца на любімае месца. Ім не патрэбныя канькі ці іншы спартыўны інвентар, без якіх, здавалася б, не абысціся на катку. Рабяты самастойна арганізуюць для сябе рухомыя гульні: адны слізгаюцца ў пары, другія ўтвараюць вясёлы паравозік, а трэція ганяюць шайбу. Адным словам, той, хто трапляе на каток, хутка асвойваецца і адчувае сябе як рыба ў вадзе.

Даставайце з вышак сані,  гайда сцежкі праціраць…

 

– Каток мы залілі, калі яшчэ не было снегу, таму ў дзяцей гэта была адзіная магчымасць пацешыцца зімовымі гульнямі. Проста здорава, што апошнім часам пры школах сталі арганізоўваць каткі, – выказвае свае меркаванні намеснік дырэктара СШ № 2 ім. М. П. Масонава Алена Літоўка. – На днях надвор’е нас парадавала, выпаў доўгачаканы снег, і ў дзяцей з’явілася больш магчымасцей, каб заняць сябе зімовымі забавамі.

Даставайце з вышак сані,  гайда сцежкі праціраць…


Бываючы ў камандзіроўках па раёне, журналісты зазірнулі на каткі сельскіх школ. Там таксама кіпіць жыццё. Вучні выкарыстоўваюць кожную магчымасць, каб прыбегчы на лёд і зрабіць некалькі фігурных элементаў.

Даставайце з вышак сані,  гайда сцежкі праціраць…

 
Дарэчы, атрымаць сапраўдную асалоду ад зімовага катання на лёдзе можна з дапамогай канькоў. Жадаючыя могуць іх узяць на пракат у раённым фізкультурна-спартыўным клубе, дзе маецца 63 пары канькоў. Адна ў суткі каштуе 3 рублі, калі браць канькі на выхадныя, прыйдзецца заплаціць 5 рублёў.

 

 

Алена КЕДЗІК.

Фота Алена КЕДЗІК, Марына ЯНЮК.

 

 

Предыдущая статья

У дапамогу выбаршчыкам