banner

Прышчэпкі супраць грыпу

24 Сентября’16
1332

Прышчэпкі супраць грыпуУ арганізацыі аховы здароўя раёна ўжо паступіла вакцына супраць грыпу «Грыпол плюс-Белмед» айчыннай вытворчасці. Кошт прышчэпкі – 5 рублёў 86 капеек.

 

Жадаючыя могуць прышчапіцца супраць грыпу да пачатку эпідэмічнага ўздыму захворванняў. Для гэтага неабходна звярнуцца ў лячэбную ўстанову па месцы жыхарства. Вакцынацыя ў першую чаргу рэкамендуецца дзецям ва ўзросце ад 6 месяцаў да 3-х гадоў, асобам з хранічнымі захворваннямі, старэйшым за 65 гадоў, цяжарным жанчынам у другім і трэцім трыместрах цяжарнасці. Таксама тым, хто па роду сваёй прафесійнай дзейнасці мае высокую рызыку захварэць на грып. Гэта медыцынскія работнікі, работнікі гандлю і грамадскага харчавання, агульнаадукацыйных устаноў, сферы сацыяльнага абслугоўвання, транспарту і іншыя.


Ахоўны эфект пасля вакцынацыі наступае праз 8–12 дзён і захоўваецца да 12 месяцаў.

 

Алена КЕДЗІК.

Предыдущая статья

Иностранец должен иметь страховой полис