«Яркая і непаўторная, беларуская мова цудоўная». Пад такой назвай у Свіслацкай дзіцячай бібліятэцы 20 лютага пройдзе мерапрыемства да Міжнароднага дня роднай мовы. У ім прымуць удзел выхаванцы дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці г. Свіслач. Для юных наведвальнікаў работнікі бібліятэкі падрыхтавалі забаўляльную праграму з беларускімі загадкамі, лічылкамі, песнямі.
Людміла БАЛЫШ.