banner

Роздум ля Памятнага знака Масонаву

17 Июля’13
1706

Роздум  ля Памятнага знака Масонаву

 

Спыніся, дзяўчына, спыніся, юнак,
На гэтым святым скрыжаванні.
Устаноўлены тут Памятны Знак
Герою ў вайсковым званні.

Стаў горад наш нібы як свой
Мужнаму рускаму сыну.
Прыняў тут апошні ён бой
У трагічную тую хвіліну
І вечна дастойны ўспаміну.

Знак памятны – знак бяды,
Месца для смутку, маўчання.
Часцей жа прыходзьце сюды,
Шаноўныя свіслачане,
Пад траўрных рытмаў гучанне.

Не трэба яму ўзнагарод
І болей нічога не трэба.
Шануе яго наш народ
За мірнае сіняе неба,
Што ёсць у нас хлеб і да хлеба.

Над помнічкам хмаркі плывуць,
Раз-пораз праменіцца сонца.
Героі таму і жывуць,
Што любім мы ўсе іх бясконца.
Славу ж ім васпяём, абаронцам!
К. Васілёк.

Предыдущая статья

Секреты ее кухни