banner

Бульбачка Смятанаўна запрашае!

28 Марта’12
1918

Мы вельмі ўдзячныя ўсім тым, хто ўжо адгукнуўся на нашу прапанову прыняць удзел у нашым кулінарным (і творчым!) спаборніцтве. Будзем рады бачыць у ліку актыўных удзельнікаў і вас.
Чакаем вашы фірменныя рэцэпты страў з бульбы. А для ўсіх, хто шчыра дапамагае гаспадынькам на кухні спрабаваць усю смакату, прапануем “бульбяную” віктарыну (пытанні былі надрукаваны ў № 11 ад 7 лютага 2012 года).
Свае рэцэпты і адказы на пытанні віктарыны дасылайце на адрас рэдакцыі “Свіслацкай газеты”. Вынікі будуць падведзены ў кастрычніку да Дня маці. Грынкаўскі Дом культуры шчыра запросіць усіх, хто прымаў удзел у конкурсе. Пераможцаў чакаюць дыпломы, падарункі і яшчэ шмат чаго цікавага.

Бульбачка Смятанаўна запрашае вас, паважаныя сябры!

Предыдущая статья

Внимание транспорту…