
Ва Узброеных Сілах Беларусі пачаліся заняткі па баявой гатоўнасці, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Мінабароны.
Заняткі па баявой гатоўнасці арганізаваны пасля чарговага прызыву на ваенную службу і асваення новым папаўненнем праграмы пачатковай ваеннай падрыхтоўкі.
"Агульная накіраванасць заняткаў заключаецца ў правядзенні комплексу паслядоўных трэніровак з усімі катэгорыямі ваеннаслужачых, падраздзяленнямі, воінскімі часцямі, злучэннямі, органамі ваеннага кіравання па арганізаваным выкананні мерапрыемстваў па пераводзе з мірнага на ваенны час", - адзначылі ў ведамстве.
Мерапрыемствы праводзяцца ў адпаведнасці з планам падрыхтоўкі УС па прызначэнні ў 2021/2022 навучальным годзе.