banner

Цыклон "Мірэла" прынясе ў Беларусь моцны вецер і мокры снег

05 Апреля’22
530

На большай частцы тэрыторыі Беларусі 6 красавіка чакаюцца мокры снег і дождж з-за атмасферных франтоў ад цыклону "Мірэла", паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Прагназуецца воблачнае з праясненнямі надвор'е. У многіх раёнах ападкі (снег, мокры снег, удзень з дажджом). Уначы і раніцай на асобных участках дарог магчыма галалёдзіца. Вецер будзе паўднёва-заходні 4-9 м/с, раніцай і ўдзень парывы ўзмоцняцца да 14 м/с, а месцамі па паўночным усходзе парывы будуць дасягаць 15-17 м/с.

Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 5 да плюс 1 градуса, удзень будзе 4-9 градусаў цяпла. Па поўдні краіны чакаецца да плюс 11 градусаў.

Предыдущая статья

Растительное масло обходится литовцам дороже 14 рублей, десяток яиц – порядка 6,5. Сравнили растущие цены на самые ходовые продукты в Литве с белорусскими