Сіноптыкі прагназуюць начныя замаразкі і галалёдзіцу ў Беларусі 10 сакавіка, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
У чацвер будзе малавоблачна і без ападкаў. На асобных участках дарог чакаецца галалёдзіца. Вецер прагназуецца паўночна-ўсходні 3-8 м/с.
Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 6 па паўднёвым захадзе да 20 градусаў марозу па паўночным усходзе, удзень будзе ад мінус 5 да плюс 1.