banner

Аператыўная зводка за ліпень

03 Августа’22
1082


Па паведамленням Свіслацкага раённага аддзела ўнутраных спраў, у ліпені на тэрыторыі раёна супрацоўнікамі міліцыі затрымана 50 грамадзян за знаходжанне ў грамадскім месцы ў стане алкагольнага ап'янення. Усе яны прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці (арт. 19.3 КоАП Рэспублікі Беларусь).

Выяўлена 6 фактаў дробнага крадзяжу маёмасці з аб'ектаў аграпрамысловага комплексу і 1 факт дробнага хуліганства.

У РАУС паступіла 3 паведамленні па фактах сямейных скандалаў.

За парушэнне Правілаў дарожнага руху да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнуты 5 грамадзян.

Выяўлена 2 факты незаконнага абароту алкагольнай прадукцыі (грамадзяне прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці паводле арт. 13.21, арт. 13.27 КоАП Рэспублікі Беларусь), 5 фактаў незаконнага абароту нафтапрадуктаў (дызельнага паліва), а таксама 3 факта незаконнага вырошчвання нарказмяшчальнай расліны (маслічнага маку).

Марына ЯНЮК

Предыдущая статья

Ведется капитальный ремонт участка улицы Красноармейской в Свислочи