У Поразаве прайшоў першы «Банкуха-Фэст»!

18 Октября’26
0


У Поразаве прайшоў першы «Банкуха-Фэст»!

Свята аб’яднала мясцовыя традыцыі, народныя абрады і кулінарную спадчыну. У цэнтры ўвагі - знакамітая поразаўская банкуха, рэцэпт якой захоўваецца з пачатку ХХ стагоддзя.

Госці сталі ўдзельнікамі сапраўднага падарожжа ў мінулае. Адбыліся ўрачыстае зняцце банкухі з валака, выправа маладых і шэсце да Дома культуры. Удзельнікі свята таксама ўбачылі рэканструкцыю эпізодаў старадаўняга поразаўскага вяселля з брамай і традыцыйнымі абрадамі.



Асаблівай цікавасцю карыстаўся майстар-клас шэф-кухара Алены Мікульчык, якая падзялілася сакрэтамі кулінарнага майстэрства і паказала, як вырабляць цукеркі. Алена Мікульчык таксама ўвайшла ў склад журы кулінарнага конкурсу «Свята смаку і традыцый».

На конкурсе ўдзельнікі прадэманстравалі разнастайнасць мясцовых страў, пазнаёмілі гасцей з традыцыйнымі рэцэптамі і кулінарнымі звычаямі.



Сярод гасцей фестывалю і членаў журы былі старшыня Свіслацкага раённага Савета дэпутатаў Віктар Суботка і загадчык сектара культуры райвыканкама Ірына Гутар.

Музычным падарункам для прысутных сталі выступленні калектыву «Пушчанскія напевы» і мясцовых артыстаў.

Завяршыўся фестываль урачыстай цырымоніяй узнагароджання ўдзельнікаў кулінарнага конкурсу. За свае старанні, творчы падыход і прадстаўленне кулінарных традыцый яны атрымалі падарункі.

Падводзячы вынікі свята, старшыня Свіслацкага раённага Савета дэпутатаў Віктар Суботка адзначыў важнасць захавання народных традыцый, падтрымкі мясцовых ініцыятыў і папулярызацыі культурнай спадчыны.

Больш пра атмасферу першага «Банкуха-Фэсту» - у нашых фотаздымках!






Таццяна БЕБЕХ

Фото аўтара

Предыдущая статья

Кулинарная книга: что приготовить из картофеля?