З 19 па 25 лютага на тэрыторыі раёна супрацоўнікі АДАІ Свіслацкага РАУС правядуць аперацыю “Прышпіліся!”. У рамках яе інспектары ДПС арганізуюць комплекс прафілактычных мерапрыемстваў па кантролі за захаваннем вадзіцелямі і пасажырамі транспартных сродкаў патрабаванняў, якія тычацца выкарыстання рамянёў бяспекі, а таксама правілаў перавозкі непаўналетніх пасажыраў.
У тым ліку будзе праведзена інфармацыйна-тлумачальная работа з насельніцтвам раёна: супрацоўнікі ДПС наведаюць працоўныя калектывы, выступяць перад вучнямі адукацыйных устаноў, пабываюць у дзіцячых садках.
Алена КЕДЗІК.