banner

Ірыне Паўлючэні аб'яўлена падзяка старшыні райвыканкама

05 Декабря’22
1290

Віншаванні з юбілеем, а таксама словы падзякі за працу прымала ад кіраўніцтва раёна начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Ірына Паўлючэня. Гэта чалавек, які працуе ў сферы культуры ўжо трыццаць гадоў, з 1992 года, і больш за дзесяць з іх кіруе аддзелам.

Юбілейны дзень нараджэння прывёў у кабінет да галоўнага ідэолага раёна высокіх гасцей – старшыню райвыканкама Аляксандра Вярсоцкага і яго намесніка Юрыя Кулікова.


– Дзякуй вам вялікі за тое, што вы ў нас ёсць, дзякуй за адданую працу, – сказаў Аляксандр Людвігавіч. – Жадаю вось у такой выдатнай форме яшчэ бліжэйшыя пяцьдзясят гадоў пражыць, а далей – самі паглядзіце, самі вырашыце. Вышэйшая ўзнагарода райвыканкама, Ганаровая грамата, у вас ужо ёсць. Сёння аб’яўляю вам падзяку за шматгадовую добрасумленную працу, высокі прафесіяналізм і актыўную грамадскую дзейнасць.

Да віншаванняў далучыўся Юрый Кулікоў. Памятны падарунак з найлепшымі пажаданнямі падрыхтавала для імянінніцы і раённая арганізацыя ГА «Беларускі фонд міру».


Наталля ТУРКО

Фота аўтара

Предыдущая статья

Мокрый снег, туман и гололед обещают синоптики на этой неделе