banner

Тры аздараўленчыя лагеры з кругласутачным знаходжаннем дзяцей пачалі сваю работу на тэрыторыі раёна

18 Июня’19
927
У пятніцу расчыніў свае дзверы турыстычны вандроўны лагер «Пілігрым» (Дабравольскі ДС СШ), дзе адпачываюць 23 выхаванца. Змена ў лагеры праходзіць у форме сюжэтна-ралявой гульні «Рабінзоны ХХІ стагоддзя», якая  заахвочвае дзяцей да вандровак, прыгод, адкрыцця новага. 

У суботу пачаў працаваць лагер «Забаўнік» (Ханявіцкі ДС СШ), які гасцінна сустрэў 24 хлопчыкі і 16 дзяўчынак. Рабяты патрапілі ў сапраўдную чароўную кнігу, на старонках якой кожны дзень яны шукаюць адказы на пытанні.

Таксама на выхадныя у падарожжа па Свіслацкаму раёну адправіліся рабяты турыстычнага лагера «Вандроўнік» (Свіслацкі цэнтр турызму і краязнаўства). Дзевяць дзён хлопчыкі і дзяўчынкі будуць пазнаваць сваю малую радзіму, прыгожую і родную.

Сняжана ЖУРНЕВІЧ
Фото автора

Предыдущая статья

Добра ў вёсачцы жывецца!
Похожие новости