banner

Мары здзяйсняюцца ў лагеры «Зубраня»

24 Июня’20
710
У бягучым  навучальным годзе нам пашчасціла пабываць у дзіцячым аздараўленчым лагеры “Зубраня”. 

У гэтым цудоўным месцы заўсёды чуецца дзіцячы смех, пануе цёплая і чароўная атмасфера, а ў кожнай хвіліне прысутнічае бязмежная колькасць новых эмоцый, такіх незвычайных і цёплых.  А  праявіць сябе можна  ў любым накірунку: у спорце, музыцы, мастацтве. А яшчэ мы знайшлі  шмат новых  сяброў.

 Трапіўшы  на змену прэс-перспектывы пад назвай  “Свежы вецер”, мы адчувалі сябе ў якасці журналістаў. Штодзень праводзіліся   разнастайныя мерапрыемствы: канцэрты, інтэлектуальныя гульні, урокі аратарскага  майстэрства, конкурсы, майстар-класы, віктарыны, спаборніцтвы,  дыскатэкі, дыскусіі, экскурсіі, “акадэміі журналістыкі”, а таксама былі гурткі розных накірункаў. Кожны мог выбраць сабе гурток, які яму падабаецца. Сярод іх тэкстыльны дызайн, танцы, квілінг, пап’е-машэ, робататэхніка, арыгамі, азбука турызму, разьба па дрэве. У лагеры немагчыма сумаваць, бо заўсёды можна было знайсці справу па душы. 

Наш атрад стаў адной вялікай сям’ёй. Усю змену мы зладжана працавалі і паспяхова спраўляліся з усімі конкурснымі заданнямі. А як прыемна было атрымліваць  узнагароды за перамогу! 

Мы ніколі не забудзем тую атмасферу, якая панавала  падчас “вячэрніх агеньчыкаў”, калі перад сном усе садзіліся ў круг і дзяліліся сваімі ўражаннямі аб чарговым дні лагернай змены. Гэты адпачынак  спадабаўся яшчэ і таму, што ў нас былі цудоўныя важатыя, якія заўсёды падтрымлівалі добрым словам і нагадвалі, што “Зубраня” – гэта месца, дзе здзяйсняюцца мары. І сапраўды, нашы мары збыліся. 
         
Жыццё ў “Зубраняці” зусім непадобнае на нашы паўсядзённыя дні: там усё ў нейкім незвычайным рытме, увесь час ты знаходзішся  ў руху. 

Адпачынак у лагеры пакінуў шмат самых разнастайных эмоцый, а яшчэ ў нас з’явіліся новыя сябры, з якімі мы дзелімся школьнымі навінамі і зноў марым аб сустрэчы. Тры тыдні ў “Зубраняці” сталі незабыўнай і цікавай старонкай нашага жыцця.

Дзіяна БОТВІЧ, Мілана  ГЛЯКОЎСКАЯ, Паліна ДУБРОЎСКАЯ, вучаніцы 8 класа Поразаўскай СШ

Предыдущая статья

Водоемы района
Похожие новости