banner

На базе Свіслацкай дзіцячай бібліятэкі прайшла прэзентацыя мастацка-краязнаўчай выстаўкі «Забытая даўніна: майстры і рамёствы Свіслаччыны»

26 Марта’20
841
У рамках святкавання Года малой радзімы на базе Свіслацкай дзіцячай бібліятэкі прайшла прэзентацыя мастацка-краязнаўчай выстаўкі «Забытая даўніна: майстры і рамёствы Свіслаччыны». Першымі яе наведвальнікамі сталі вучні трэцяга класа гімназіі № 1 імя К. Каліноўскага г. Свіслачы разам са сваім класным кіраўніком Людмілай Пабудзей.

Падчас свайго выступлення загадчык бібліятэкі Тамара Янцэвіч пазнаёміла маленькіх жыхароў раёна з асноўнымі рамёствамі, якімі славілася свіслацкая зямля з даўніх часоў. Гэта ганчарства, мастацкая апрацоўка дрэва, вышыўка, саломапляценне, лозапляценне, поясапляценне. Кожнае з іх мае ўнікальную гісторыю. Напрыклад, на Беларусі існавала традыцыя: калі чалавек нараджаўся, яго абвязвалі поясам, калі ж паміраў, гэты пояс з ім клалі ў труну.



Для юных чытачоў быў арганізаваны майстар-клас па вырабу паясоў з дапамогай сучасных прылад. Яго правяла кіраўнік гуртка аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры раённага цэнтра культуры і народнай творчасці Жанна Сыраежка. Хлопчыкі і дзяўчынкі глядзелі з захапленнем, задавалі разнастайныя пытанні.  



У канцы мерапрыемства ўсе жадаючыя змаглі зрабіць цікавы фотаздымак на фоне традыцыйнага ўбранства беларускай хаты канца ХІХ – пачатку ХХ ст.



янцевич.jpgТамара Янцэвіч, загадчык Свіслацкай дзіцячай бібліятэкі:
– Дадзеная выстаўка была зроблена з мэтай далучэння маладога пакалення раёна да традыцыйнай культуры нашых продкаў. На ёй прадстаўлены рэчы, якія перадаваліся з пакалення ў пакаленне нашымі продкамі. Сярод іх ёсць цікавы экспанат – туясок, які зроблены з бярозавай кары. Раней яго выкарыстоўвалі для збору ягад, захавання сыпучых круп і цукру.



Вольга БОТВІЧ
Фота аўтара

Предыдущая статья

Соцслужба готова помочь пожилым и инвалидам с доставкой продуктов и лекарств